Перайсці да зместу

Юзаф Твардоўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Юзаф Твардоўскі
польск.: Józef Twardowski
руск.: Осип Петрович Твардовский
Дата нараджэння 1786[1][2]
Дата смерці 1840[1][2]
Грамадзянства
Бацька Пётр Антоні Твардоўскі
Маці Тэліма з Ордаў[d]
Жонка Тэафілія з Мікульскіх[d]
Дзеці Марыя з Твардоўскіх[d], Эдвард Твардоўскі[d] і Казімір Твардоўскі[d]
Род дзейнасці матэматык
Навуковая сфера чыстая матэматыка[d] і матэматыка
Месца працы
Навуковае званне
  • прафесар[d]
Альма-матар
Узнагароды
ордэн Святой Ганны 2 ступені
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Юзаф (Восіп Пятровіч) Твардоўскі (польск.: Józef Twardowski; руск.: Осип Петрович Твардовский; 1786—1840) — матэматык, прафесар і рэктар Імператарскага Віленскага ўніверсітэта у 1823—1824 гг.; надворны саветнік.

Паходзіў са шляхецкага роду Твардоўскіх герба «Агоньчык». Нарадзіўся ў сям’і генерал-маёр Пятра Антонія Твардоўскага.

Скончыў Віленскі ўніверсітэт у 1807 годзе са ступенню доктара філасофіі. У канцы 1822 года саветам Віленскага ўніверсітэта па прапанове князя Адама Чартарыйскага ён быў выбраны (у пачатку 1823 года зацверджаны) на пасаду рэктара і зроблены ардынарным прафесарам чыстай матэматыкі.

Да свайго абрання Твардоўскі стаяў убаку ад акадэмічнага жыцця і жыў у сваім багатым маёнтку Велясніца, займаючыся матэматыкай. Быў віцэ-маршалкам шляхты Пінскага павета Мінскай губерні. Знаходжанне Твардоўскага на пасадзе рэктара прыпала на час працэсу філаматаў, які паслужыў нагодай да закрыцця ўніверсітэта. З мэтай барацьбы з гэтым рухам Твардоўскі распрацаваў «Правілы для слухачоў універсітэта», якімі быў уведзены ўзмоцнены нагляд за студэнтамі ў сценах і па-за ўніверсітэтам. Аднак меры, прадпрыманыя ўніверсітэцкім начальствам, не прывялі да жаданых вынікаў, 17 мая 1823 года Твардоўскі нават быў арыштаваны, але неўзабаве вызвалены. Калі ж у 1824 годзе Навасільцаў заявіў Твардоўскаму, што ўрад не давярае ўніверсітэту і вымушаны будзе рэарганізаваць яго, ён, бачачы сваё бяссілле, падаў у адстаўку і вярнуўся ў свой маёнтак.

Кавалер ордэна Святой Ганны 2-й ступені.

У 1812 годзе ажаніўся з Тэафіліяй з Мікульскіх (1784/1785 — 24.03.1878). Меў дзяцей:

Магіла жонкі Тэафіліі з Мікульскіх

Жонка Тэафілія пахаваная на Старых могілках у Пінску.

  • «Zagajenie posiedzenia publicznego cesarskiego universytetu Wilenskiego» (Wilno);
  • «О terazniejszym stanie oswiecenia pospolstwa tadziez o szkolach. parafialnych i o funduszach na ubogich uczniów w gubernii Minskiéj» (Wilno 1819).
  • «Kniaze Adam Czartoryski i Jósef Twardowski korrespondenza 1822—1824»

Зноскі

  1. а б Józef Twardowski // NUKAT — 2002.
  2. а б Józef Twardowski // MAK
  3. Несцярчук Л. М. Замкі, палацы, паркі Берасцейшчыны Х-ХХ стагоддзяў (гісторыя, стан, перспектывы) / Л. М. Несцярчук. — Мінск: БЕЛТА, 2002. — 336 с.: іл. ISBN 985-6302-37-4.
  4. O rodzinie Strawińskich, Niewierasów i Gejnów wg Małgorzaty
  5. Ostromęcka J., Pamiętnik z lat 1862—1911, (oprac. Anna Brus) Warszawa 2004