Перайсці да зместу

Юліян Корсак

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Юліян Корсак
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 13 лютага 1806(1806-02-13) ці 1807
Месца нараджэння
Дата смерці 30 жніўня 1855(1855-08-30)
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька Ян Корсак[d]
Маці Караліна з Ордаў[d]
Жонка Юзэфа з Мацькевічаў[d]
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, перакладчык
Мова твораў польская
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Юліян Корсак (13 лютага 1806, Слонім — 30 жніўня 1855) — паэт i перакладчык. Сябар Адама Міцкевіча і Антонія Эдварда Адынца, з якімі вёў ліставанне.

Сядзіба Корсакаў у Страле на малюнку Напалеона Орды.

Прадстаўнік шляхецкага роду Корсакаў герба «Ліс», сын Яна і Караліны з Ордаў[1].

Вучыўся ў Шчучынскай школе піяраў, Віленскім універсітэце (1823—1826). У 1829 жыў у Пецярбургу. У 1830 вярнуўся ў свой маёнтак Страла (цяпер Дзятлаўскі раён). Ажаніўся з Юзэфай Мацкевіч. Апошнія гады жыў у Навагрудку.

Пісаў на польскай мове. Аўтар зборнікаў «Вершы» (1830, 2-е выд. 1836) i «Новыя вер­шы» (т. 1—2, 1840), якія змяшчаюць у м.інш. і творы беларускай тэматыкі: «Да Нема­на», «Да І(гната) Д(амейкі)» i інш. Пад уплывам творчасці А. Міцкевіча Ю. Корсак засвоіў рамантычны стыль лірычнай паэзіі, у якой выкарыстоўваў класічныя i беларускія фальклорныя матывы. Пераклаў на поль­скую мову перакладаў Піндара, Вергілія, Гарацыя, Дантэ, Ф. Шылера, Дж. Байрана, У. Шэкспіра. Некаторыя вершы Ю. Корсака («Пілігрым», «Баркарола») пакладзены на музыку С. Манюшкам. У. Сыракомля прысвяціў Ю. Корсаку артыкул «Нататкі з дзіцячых уражанняў» (1853).

Вёў перапіску з А. Э. Адынцом, І. Ходзькам і інш.

  • Да Нёмана: верш // Раса нябёсаў на зямлі тутэйшай: Бел. польскамоўн. паэзія XIX ст.: (Зборнік) / Уклад., прадм. і камент. У. І. Мархеля. — Мн., 1998.

Зноскі

  1. Morawiecka Z. Korsak Julian // Polski Słownik Biograficzny. T. 14. — Wrocław — Warszawa — Kraków: Zakład Narodowy im. Ossolińskich, 1969. S. 108—110.