Юравічы (Чэрвеньскі раён)
Вёска
Юравічы
|
Ю́равічы[1] (трансліт.: Juravičy, руск.: Юровичи) — вёска ў Чэрвеньскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Лядскага сельсавета.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Пад уладай Расійскай імперыі[правіць | правіць зыходнік]
9 мая 1863 года адбыўся жорсткi бой за некалькi верст ад вёскi Юравiчы. У рапарце камандзiра царскiх войск адзначалася, што адшукаць паўстанцаў было надзвычай цяжка, бо Ляскоўскi «ўвеў у шайцы (так у дакументах карнiкаў называлiся паўстанцы. — Г.К.) парадак i дысцыплiну, строга караючы парушальнiкаў, прывучыў паўстанцаў здымацца з пазiцыi за некалькi хвiлiн; займаючы ж для начлегаў заўсёды самыя непраходныя лясы, ён захоўвае найвялiкшыя перасцярогi».
А вось рапарт камандуючага царскiмi войскамi ў Iгуменскiм павеце падпалкоўнiка Чурскага непасрэдна пра бой у Юравiчах, якi трэба лiчыць адной з галоўных аперацый 1863 года на Мiншчыне: «Камандуючы атрадам з 3 рот Вялiкалуцкага палка i 50 казакоў маёр Грыгореў 10-га чысла гэтага мая данёс, што 9-га чысла а 3-яй гадзiне апоўднi ён дагнаў за 5 вёрст ад вёскi Юравiчы шайку Свентаржэцкага, дзе мяцежнiкi зрабiлi завалы з тоўстых ссечаных дрэў, з-за якiх пры нападзе на iх бiлiся на смерць, кожны завал трэба было браць прыступам. Жорсткi бой працягваўся 2 гадзiны, пасля якога мяцежнiкi (iх, паводле меркавання маёра Грыгорева, было да 400 чалавек) кiнулiся бегчы у розныя бакi. Атрад гнаўся за iмi больш за 2 вярсты. Надыход вечара прымусiў спынiць праследаванне.
Найноўшы час[правіць | правіць зыходнік]
25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.
Да 30 кастрычніка 2009 года вёска ўваходзіла ў склад Хутарскага сельсавета[2], да 28 мая 2013 года — у склад Калодзежскага сельсавета[3].
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ Решение Минского областного Совета депутатов от 30 октября 2009 г. № 219 Об изменении административно-территориального устройства Минской области
- ↑ Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх