Юрка Геніюш
Юрка Геніюш | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 20 кастрычніка 1935 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 20 лістапада 1985 (50 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Бацька | Янка Геніюш |
Маці | Ларыса Геніюш |
Прафесійная дзейнасць | |
Мова твораў | беларуская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у |
Юрка Геніюш (21 кастрычніка 1935, Зэльва Ваўкавыскага павету Беластоцкага ваяводства Польскай Рэспублікі, цяпер Гродзенская вобласць — 21 лістапада 1985, Беласток) — беларускі паэт і пісьменнік. Сын Ларысы Геніюш і Янкі Геніюша.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў сям’і студэнта-лекара Янкі Геніюша і будучай паэткі Ларысы Геніюш. Сям’я эмігравала ў Чэхаславакію, у Прагу, дзе вучыўся бацька. Менавіта там прайшло дзяцінства Юркі Геніюша ў атмасферы беларушчыны, якой быў напоўнены эмігранцкі дом бацькоў. Вучыўся ў пачатковай школе пры рускай гімназіі, пасля ў чэшскай гімназіі.
У 1948 годзе бацькоў арыштавалі ў Чэхаславаччыне, каб выдаць саветам, але дванаццацігадовага Юрку ўдалося пераправіць да сваякоў у Польшчу. Бацькі былі рэпрэсаваны, зняволены ў лагерах.
Нярэдка прыязджаў у Зэльву, дзе з 1956 года жылі бацькі пасля скарачэння тэрміну зняволення і вызвалення. Вучыўся ў вячэрняй школе і працаваў ва Уроцлаве, Глівіцах. У 1957 годзе на стала пераехаў на Беласточчыну. Вывучыўся на дзіцячага лекара ў Медычнай акадэміі ў Беластоку. Стаў вядомы як літаратар. Працаваў лекарам у Гарадку, з 1981 года — у Беластоку. Сябраваў з пісьменнікам Сакратам Яновічам.
Як беларускі паэт Геніюш перажываў за будучыню роднага слова. Як і бацькі, увесь час адчуваў пільную ўвагу спецслужбаў, сведкамі чаго былі Уладзімір Арлоў і Міхась Скобла на пахаванні Ларысы Геніюш. На другі дзень па пахаванні маці ў хаце Геніюшаў адбыўся ператрус з удзелам старшыні пасялковага савету і яго памагатых, якіх прыслалі даследаваць архіў паэткі, каб знойдзеныя доказы «антысавеччыны» даставіць спецслужбам. Юрка Геніюш у роспачы тэлефанаваў у Мінск Адаму Мальдзісу, а той — Алесю Адамовічу, які меў сувязі ў ЦК КПБ. У выніку архіў Ларысы Геніюш удалося захаваць. Поўны архіў Ларысы Геніюш захоўваецца ў аддзеле рэдкіх кніг і рукапісаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа Акадэміі навук Беларусі, куды яго перадаў Юрка Геніюш у 1983 годзе. Паводле Таццяны Жук, загадчыцы гэтага аддзелу, Юрка Геніюш напісаў своеасаблівы тастамент, паводле якога творчая частка дакументаў 20 гадоў нікому не выдавалася, толькі з дазволу членаў камісіі па літаратурнай спадчыне, а перапіска наогул — 25 гадоў.[1]
Памёр 21 лістапада 1985 года ў Беластоку пры нявысветленых абставінах. Пахаваны на праваслаўных могілках парафіі Усіх Святых у Беластоку.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]20 кастрычніка 1963 года дэбютаваў на старонках «Нівы» (Беласток) апавяданнем «Прыкметы». У 1965 годзе ў альманаху «Белавежа» змясціў кароткую падборку сваёй прозы: «Як знайсці хулігана?», «Ой ты, доля мая», «З апавяданняў старога сабакі Тарзана» і «Як мы арганізаваліся». У 1976 годзе Беларускім грамадска-культурным таварыствам быў выдадзены «Зборнік сцэнічных твораў», які стаў першай значнай на творчым шляху кніжкай. У альманаху літаратурнага аб’яднання «Белавежа» Юрка Геніюш выявіў зусім новыя якасці свайго таленту, менавіта ў паэтычнай прозе, у прысвечаным выпускнікам Бельскага беларускага ліцэя «Смыком па сэрцы», у «Запавеце», «Чорным па белым», «Сейбіце». Апублікаваў у перакладзе на польскую мову зборнік паэтычнай прозы «Спачатку было толькі Слова…» (Беласток 1981). Ужо пасля ягонай смерці выйшлі кнігі «Да свету» — у зборніку «Маці і сын» (Беласток 1992) і «З маёй званіцы» (Беласток 1993).
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- «Прыкметы», апавяданне (Беласток, 1963);
- «Як знайсці хулігана?» («Белавежа», 1965);
- «Ой ты, доля мая» («Белавежа», 1965);
- «З апавяданняў старога сабакі Тарзана» («Белавежа», 1965);
- «Як мы арганізаваліся» («Белавежа», 1965);
- «Зборнік сцэнічных твораў» (Беларускае грамадска-культурнае таварыства, 1976);
- «Смыком па сэрцы» («Белавежа»);
- «Запавет» («Белавежа»);
- «Чорным па белыму» («Белавежа»);
- «Сейбіта» («Белавежа»);
- «Спачатку было толькі Слова…» (Беласток, 1981);
- «Да свету» (зборнік «Маці і сын», Беласток, 1992);
- «З маёй званіцы» (Беласток, 1993).
- Смыком па сэрцы. — Беласток : Беларуская інтэрнэт-бібліятэка Kamunikat.org, 2013. — 239 с.
Зноскі
- ↑ https://zbsb.org/news/belarus/2838/ Архівавана 28 студзеня 2021. Упершыню прэзэнтуюцца ўнікальныя дакумэнты з архіву Ларысы Геніюш
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Радыё Свабода. Імёны Свабоды: Юрка Геніюш
- Гродзенская вясна. 80 гадоў з дня нараджэння Юркі Геніюша Архівавана 28 студзеня 2021.
- Радыё Рацыя. Юрку Геніюш споўнілася б 80 гадоў Архівавана 28 лютага 2021.
- Беларуская палічка. Юрка Геніюш
- Kamunikat. Геніюш Юрка. Смыком па сэрцы
- Cmentarz w Białymstoku. Jerzy Geniusz
- Нарадзіліся 20 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1935 годзе
- Нарадзіліся ў Зэльве
- Памерлі 20 лістапада
- Памерлі ў 1985 годзе
- Памерлі ў Беластоку
- Пахаваныя на Праваслаўных могілках Беластока
- Члены Беларускага літаратурнага аб’яднання «Белавежа»
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Нарадзіліся 21 кастрычніка
- Памерлі 21 лістапада
- Паэты Польшчы
- Паэты паводле алфавіта
- Пісьменнікі Польшчы
- Беларускамоўныя паэты
- Беларускамоўныя пісьменнікі