Юрый Іванавіч Панчук

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Юрый Іванавіч Панчук
Дата нараджэння 31 мая 1943(1943-05-31) (76 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Член у
Узнагароды

Юрый Іванавіч Панчук (нар. 31 мая 1943, г. Краснадар, Расія) — беларускі архітэктар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Служыў у 19621965 гадах у Савецкай Арміі. Ветэран баявых дзеянняў, ветэран ваеннай разведкі (падпалкоўнік). Скончыў у 1967 годзе вячэрні факультэт Львоўскага політэхнічнага інстытута, адначасова працуючы ў Львоўскім інстытуце «Дзіпраград».

У 19701973 гадах галоўны архітэктар г. Роўна (Украіна), у 19741984 гадах галоўны архітэктар Ровенскага «Дзіпраграда», у 19841992 гадах галоўны архітэктар г. Жлобіна, у 19931995 гадах дырэктар праектнага філіяла «Белбудэкспарт» у Маскве. У 19952013 гадах кіраўнік персанальнай творчай майстэрні ў г. Жлобіне.

Член Саюза архітэктараў з 1982 года.

Пражывае ў Жлобіне па вул. Карпілаўскай, 33.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар праектаў будынкаў і збудаванняў у г. Львове, Трускаўцы, Роўне, Кузнэцоўску, Жлобіне, Маскве, Кіеве, Мінску.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета Украіны, медалём да 100-годдзя з дня нараджэння У. І. Леніна, ордэнамі Баявога Чырвонага Сцяга, Мужнасці II ступені (Украіны) і інш. урадавымі ўзнагародамі.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Панчук Юрий Иванович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. Минск: Энциклопедикс, 2014. −140 с. ISBN 978-985-7090-29-7.