Юрый Ігаравіч Гумянюк
Юрый Ігаравіч Гумянюк | |
---|---|
![]() | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 24 верасня 1969 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 19 студзеня 2013 (43 гады) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, паэт, журналіст, празаік, драматург, паланіст |
Мова твораў | беларуская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
![]() |
Юрый Ігаравіч Гумянюк (24 верасня 1969, Гродна — 19 студзеня 2013, Гродна) — беларускі паэт, празаік, журналіст, эсэіст.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 24 верасня 1969 года ў Гродне. Скончыў у 1994 годзе Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы, аддзяленне паланістыкі, вучыўся ў аспірантуры пры ім. На гродзенскім абласным радыё рыхтаваў літаратурна-мастацкі радыёчасопіс «Кантэкст» (1991–1994). Працаваў журналістам у газетах «Пагоня» (1992, 1995–2001) і «День» (2004), Працаваў загадчыкам літаратурнай часткі Гродзенскага тэатра лялек (1994–2000). З 2002 года — публіцыст беластоцкага месячніка «Czasopis». Працаваў для Беларускай службы Польскага радыё для Замежжа і для польскага беларускамоўнага Радыё Рацыя. Жыў у Гродне.
Загінуў 19 студзеня 2013 года пры нявысветленых абставінах, выпаў з 9 паверха гродзенскага інтэрната па вуліцы Сухамбаева, размешчанага побач з яго домам. Пахаваны на могілках Сакрэт у Гродне[1].
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Аўтар кніг паэзіі: «Водар цела» (Полацк, 1992), «Твар Тутанхамона» (Полацк, 1994), «Рытуал» (Полацк, 1999), «Вуліца тыгровых архідэй. Вершы 1987-2002» (Беласток, 2003).
Аўтар няскончанага рамана «Апосталы нірваны» (кн. першая 1995( надрукавана ў «Калосьсе», № 2 – 3, 1995); п'ес для дзяцей «Баль у барона Мюнхаўзена» (1993), «Таямніца залатога пярсьцёнку» (1998), «Каляднае падарожжа» (1999), пастаўленых у Гродзенскім тэатры лялек; дакументальнай сагі «Прывід даўніх Крэсаў» (2004–2005); шэрагу крытычных артыкулаў пра літаратуру, выяўленчае мастацтва і тэатр. Сурэдактар літаратурна-мастацкага альманаха «Калоссе».
Беларускія рок-гурты «Грунвальд», «Айша» (Jungle X-mas), а таксама асобныя выканаўцы стварылі на тэксты Юрыя Гуменюка каля двух дзясяткаў песень.
У творчасці Гумянюка можна знайсці вершы гомаэратычнага характару, між іншым Ружавокі дракон апублікаваны ў зборніку Кола, выдадзеным у Гродна ў 1993 гадзе[2].
Прызнанне
[правіць | правіць зыходнік]- Член Таварыства вольных літаратараў,
- Член Саюза беларускіх пісьменнікаў,
- Член Беларускага ПЭН-цэнтра.
Зноскі
- ↑ Гаўрук — Жалязняк – Белліт (14 ліпеня 2023). Праверана 19 жніўня 2024.
- ↑ Валодзін У. Квір-гісторыя Беларусі другой паловы ХХ стагоддзя: спроба набліжэння. — Мінск, 2016. — С. 63.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гродзенскі паэт і журналіст Юрый Гумянюк выпаў з дзявятага паверха // Наша Ніва nashaniva.by: Здарэнні. 23:42, 19.01.2013
- Уладзімір Валодзін. Квір-гісторыя Беларусі другой паловы ХХ стагоддзя: спроба набліжэння. — Мінск, 2016. — 84 с.
- Нарадзіліся 24 верасня
- Нарадзіліся ў 1969 годзе
- Нарадзіліся ў Гродне
- Памерлі 19 студзеня
- Памерлі ў 2013 годзе
- Памерлі ў Гродне
- Пахаваныя на могілках «Сакрэт»
- Выпускнікі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы
- Постаці Гродзенскага абласнога тэатра лялек
- Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў
- Члены Беларускага ПЭН-цэнтра
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Пісьменнікі Беларусі
- Паэты Беларусі
- Беларускамоўныя паэты
- Беларускамоўныя пісьменнікі
- Журналісты Беларусі
- Журналісты Польшчы