Юрый Ільіч Сляпнёў
Юрый Ільіч Сляпнёў | |
---|---|
Дата нараджэння | 22 мая 1926 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 23 ліпеня 1965 (39 гадоў) |
Адукацыя | |
Прафесія | танцор |
Тэатр | |
Узнагароды |
Юрый Ільіч Сляпнёў (22 мая 1926, Масква — 23 ліпеня 1965) — беларускі танцоўшчык, Заслужаны артыст БССР (1955).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Вучыўся ў харэаграфічнай студыі пры Маскоўскі Палацы культуры чыгуначнікаў (1943), скончыў Мінскі інстытут фізічнай культуры ў 1961 годзе. З 1949 года ў Беларускі ансамблі песні і танца пад кіраўніцтвам Рыгора Шырмы, з 1950 года ў Ансамблі песні і танца БВА, з 1952 года ў Дзяржаўным народным хоры пад кіраўніцтвам Г. Цітовіча, з 1964 года ў Беларускай філармоніі.
Танцоўшчык характэрнага плана, стварыў яркія вобразы ў беларускіх народных танцах, паставіў танцы «Падушачка», «Ланская кадрыля».
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Сляпнёў Юрый Ільіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
Катэгорыі:
- Нарадзіліся 22 мая
- Нарадзіліся ў 1926 годзе
- Нарадзіліся ў Маскве
- Памерлі 23 ліпеня
- Памерлі ў 1965 годзе
- Выпускнікі БДУФК
- Постаці Нацыянальнага акадэмічнага народнага хору Рэспублікі Беларусь імя Г. І. Цітовіча
- Постаці Беларускай дзяржаўнай філармоніі
- Заслужаныя артысты Беларускай ССР
- Асобы
- Танцоўшчыкі Беларусі
- Танцоўшчыкі СССР