Перайсці да зместу

Юрый Аляксандравіч Гусеў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Юрый Аляксандравіч Гусеў
Дата нараджэння 29 мая 1929(1929-05-29)
Месца нараджэння
Дата смерці 2 кастрычніка 2010(2010-10-02) (81 год)
Грамадзянства
Род дзейнасці пісьменнік, філосаф
Месца працы
Навуковая ступень доктар філасофскіх навук
Навуковае званне
Альма-матар
Член у

Юрый Аляксандравіч Гу́сеў (29 мая 1929, г. Прыволжск, Іванаўская вобласць, Расія — 2 кастрычніка 2010) — беларускі філосаф, пісьменнік. Доктар філасофскіх навук (1982), прафесар (1984)[1].

Скончыў у 1954 годзе БДУ. Быў на журналісцкай і партыйнай рабоце ў Гродзенскай вобласці. З 1961 года ў БДУ, з 1983 года загадчык кафедры ў Акадэміі аграрных навук, з 2001 года ў Інстытуце падрыхтоўкі навуковых кадраў НАН Беларусі[1].

Член Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі[2].

Навуковая дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Навуковыя працы па тэорыі пазнання, метадалогіі, тэорыі тэхналогіі творчасці, культуры і мастацтве. Аўтар зборнікаў прозы і паэзіі «Я гімны жанчыне спяваю» (2005), «Дзяцінства — адвечная вясна» (2007), «Беларусь — любоў мая» (2009), «Пасланніцы нябёсаў» (2010)[1].

  • Актуальные проблемы педагогики высшей школы. Минск, 1979;
  • Познание и творчество. Минск, 1987;
  • Социальное познание. Минск, 2002;
  • Вундеркинды Беларуси: лит., изобраз., музык., научнотехн. и спортивное творчество одаренных детей. Минск, 2004.
  1. а б в Гусеў Юрый Аляксандравіч // Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2012. — Т. 3. — 688 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-11-0662-8.
  2. Мінскае гарадское аддзяленне. Саюз пісьменнікаў Беларусі (7 верасня 2020). Праверана 3 лютага 2021.