Універсітэт НАН Беларусі
Выгляд
| Універсітэт НАН Беларусі | |
|---|---|
| | |
| Ранейшыя назвы | Інстытут падрыхтоўкі навуковых кадраў НАН Беларусі |
| Заснаваны | 2001 |
| Год рэарганізацыі | 2022 |
| Рэктар | Марат Генадзевіч Жылінскі |
| Размяшчэнне |
|
| Сайт | unan.by |
Універсітэт НАН Беларусі — навучальная ўстанова ў структуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Інстытут быў створаны ў 2001 годзе як Інстытут падрыхтоўкі навуковых кадраў НАН Беларусі. Інстытут займаецца падрыхтоўкай спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй па спецыяльнасцях другой ступені вышэйшай адукацыі, перападрыхтоўкай кадраў, падрыхтоўкай кадраў вышэйшай навуковай кваліфікацыі і павышэннем кваліфікацыі кадраў з сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыяй.[1] Пераўтвораны ва ўніверсітэт ў 2022 годзе.[2]
Структура інстытута
[правіць | правіць зыходнік]- Аддзел аспірантуры і дактарантуры НАН Беларусі
- Аддзел магістратуры
- Сектар ідэалагічнай і выхаваўчай работы
- Аддзел дадатковай адукацыі
- Аддзел бухгалтарскага ўліку і планавання
- Вучэбна-метадычны аддзел
- Кафедры:
- Прыродазнаўчых дысцыплін
- Біёлага-эканамічных дысцыплін
- Сацыяльна-гуманітарных дысцыплін
- Сектар фізічнага выхавання
- Бібліятэка
- Кадры
Рэктары
[правіць | правіць зыходнік]- Віктар Іванавіч Карзюк (2002—2005)
- Уладзімір Валяцінавіч Шкурко (2005—2015)
- Валерый Іванавіч Бельскі (2015—2016)
- Ігар Іванавіч Ганчаронак (2016—2018)
- Марат Генадзевіч Жылінскі (з 2018)
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Аб інстытуце. Архівавана з першакрыніцы 25 кастрычніка 2021. Праверана 25 кастрычніка 2021.
- ↑ ИПНК юридически преобразован в Университет НАН Беларуси