Юрый Мікалаевіч Зяновіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Юрый Мікалаевіч Зяновіч
POL COA Deszpot.svg
Герб «Дэспат»
3-і Кашталян смаленскі
1579 — 1583
Папярэднік: Дамінік Пац
Пераемнік: Мікалай Пац
1-ы Кашталян полацкі
1566 — 1579
Папярэднік: пасада створана
Пераемнік: Ян Валмінскі
 
Веравызнанне: праваслаўная царква і кальвінізм
Нараджэнне: каля 1510
Смерць: 1583(1583)
Род: Зяновічы
Бацька: Мікалай Юр'евіч Зяновіч
Жонка: 1) Соф'я Глябовіч
2) Ганна Слушка
Дзеці: Крыштаф, Гальшка

Юрый Зяновіч (каля 15101583) — дзяржаўны і ваенны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.

Староста чачэрскі і прапойскі ў 1547—1570, лепельскі ў 1570 і дзісенскі ў 1577; кашталян полацкі (15661579) і смаленскі1579).

Удзельнік Інфлянцкай вайны 1558—1582. У 1568 удала кіраваў абаронай Лепеля, за што атрымаў яго ў пажыццёвае карыстанне.

У 1569 ставіў у войска 47 коннікаў са сваіх маёнткаў.

Падчас Рэфармацыі перайшоў у кальвінізм.

Сям'я[правіць | правіць зыходнік]

З шляхецкага роду Зяновічаў герба «Дэспат», сын Мікалая Юр'евіча.

Быў двойчы жанаты: з Соф'яй Глябовіч (дачка віленскага ваяводы Яна Глябовіча), а потым з Ганнай Іванаўнай Слушкай.

Меў сына Крыштафа, які стаў берасцейскім ваяводам, а таксама дачку Гальшку (Альжбету, Соф'ю), жонку кіеўскага кашталяна Міхаіла Вішнявецкага. Гальшка стала прабабкай польскага караля Міхала Вішнявецкага.

Маёнткі[правіць | правіць зыходнік]

Пра вялікія памеры яго зямельных уладанняў сведчыць "Попіс войска ВКЛ 1567 года":

"Кашталян земли Полоцкое. Месяца октебра 8 дня. Пан Юръи Зеновъевич, кашталян земли Полоцкое, державца Лепельский, Чичерский и Пропойский, ачкольвек почту своего не показывал, але прислал до пана гетмана реистр, оказуючи яко веле почту повинного мает ставити, то есть - з ыменья с Куршан в земли Жомойтской коней петнадцать; а з Сморкгойнь в повете Ошменском коней петнадцать; и с Поставей и с Полавя коней шесть, а с Костеневич в повете Менском кони два; а з Белицы в повете Оршанском коней осм; а з Прусович в повете Менском конь один. Сумою того всего почту, его милости повинного, коней сорок сем збройне - пнцри, пр., согай., рогати.; а при тых ездных поведил его милость поготову маючи драбей двадцать чотыры"[1].

Зноскі

  1. Литовская Метрика. Отдел первый. Часть третья: Книги публичных дел. Переписи войска Литовского/ Русская историческая библиотека, издаваемая императорскою Археографическою комиссиею. Т.33. - Петроград, 1915. - С.438-439.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]