Крыштаф Зяновіч (ваявода берасцейскі)
| Крыштаф Зяновіч | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Герб «Дэспат» | |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Мікалай Сапега | ||||||
| Пераемнік | Ян Яўстах Тышкевіч | ||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне | каля 1540 | ||||||
| Смерць | 1614 | ||||||
| Род | Зяновічы | ||||||
| Бацька | Юрый Мікалаевіч Зяновіч | ||||||
| Маці | Соф’я з Глябовічаў[d][1] | ||||||
| Жонка | Фядора Валовіч | ||||||
| Дзеці | Мікалай Багуслаў, Соф'я | ||||||
| Грамадзянства | |||||||
| Веравызнанне | кальвінізм[2] | ||||||
| Адукацыя | |||||||
Крыштаф Зяновіч (каля 1540 — 1614) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Кашталян (1585—1588) і ваявода берасцейскі (з 1588). Таксама быў старостам чачэрскім і прапойскім (з 1577).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Вучыўся ва ўніверсітэце Цюрыха.
Падчас бескаралеўя ў 1586 годзе быў прыхільнікам групоўкі Астафія Валовіча і кандыдатуры Жыгімонта Вазы.
Быў актыўным прыхільнікам кальвінізму. У 1599 г. прымаў удзел у Віленскай канфедэрацыі праваслаўных і пратэстантаў, напраўленай супраць контррэфармацыі і Берасцейскай уніі.
Зрабіў сваёй галоўнай рэзідэнцыяй Смаргонь, дзе ў 1606—1612 гг. збудаваў кальвінскі збор. Таксама заклаў у Смаргоні паперню.
Крыштаф Зяновіч быў аўтарам рукапіснага твора на польскай мове «Трагедыя, альбо Пачатак значнага ўпадку ў доме княства Літоўскага», у якім апісана сварка паміж віленскім ваяводам Крыштафам Радзівілам і віленскім кашталянам Геранімам Хадкевічам з-за спадчыны згаслага роду Алелькавічаў.
Сям'я
[правіць | правіць зыходнік]З шляхецкага роду Зяновічаў герба «Дэспат», сын Юрыя Мікалаевіча (невядома, ад якой з яго дзвюх жонак — Соф'і Глябовіч або Ганны Слушкі).
Быў жанаты з Фядорай Валовіч, дачкой новагародскага кашталяна Рыгора. Меў сына Мікалая Багуслава і дачку Соф'ю (жонка Станіслава Кішкі, а потым Аляксандра Слушкі).
Зноскі
- ↑ Брэгер Г. М. Архіў маёнтка Глыбокае Зяновічаў і Радзівілаў у Галоўным архіве старажытных актаў у Варшаве // Архіварыус — Мн.: Дзяржкамархіў, Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі, 2006. — вып. 4. — С. 6. — ISSN 2225-4412
- ↑ Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, t. VIII, Ziemia brzeska i województwo brzeskie XIV‒XVIII wiek / пад рэд. A. Rachuba — Warszawa: Instytut Historii Polskiej Akademii Nauk, 2020. — С. 200, 213. — 405 с. — ISBN 978-83-65880-89-5
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Насевіч В. Зяновічы // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 661. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.