Юрый Пятровіч Смірноў
Юрый Пятровіч Смірноў | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
13 красавіка 1929 (95 гадоў) |
||||||
Адукацыя |
|
||||||
Навуковая ступень | кандыдат юрыдычных навук | ||||||
Навуковае званне | дацэнт | ||||||
Навуковая дзейнасць | |||||||
Навуковая сфера | юрыспрудэнцыя | ||||||
Месца працы | |||||||
Узнагароды |
Ю́рый Пятро́віч Смірно́ў (13 красавіка 1929, Дзеравягіна, Чэбсарскі раён, РСФСР) — дэпутат Вярхоўнага Савета Беларускай ССР VIII—XI скліканняў, загадчык аддзела навукі і навуковых устаноў ЦК КПБ, памочнік Першага сакратара ЦК КПБ БССР П. М. Машэрава.[1]
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Юрый Пятровіч нарадзіўся ў вёсцы Дзеравягіна, Чэбсарскага раёна РСФСР. Па рэкамендацыі Генеральнага пракурора СССР К. П. Гаршэніна быў прыняты ў Мінскі юрыдычны інстытут у 1948 годзе, які скончыў з адзнакай[1].
У 1952 годзе паступіў у аспірантуру Мінскага юрыдычнага інстытута, якую скончыў у 1954 годзе. У Маскоўскім дзяржаўным універсітэце 24 сакавіка 1960 года абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Роля савецкіх прафсаюзаў у галіне аховы працы». А 5 лютага 1964 года яму было прысвоенае вучонае званне дацэнта. Юрый Пятровіч быў першым на ўжо на юрыдычным факультэце БДУ і трэцім у юрыдычнай гісторыі Беларусі кандыдат юрыдычных навук і дацэнт па працоўным праве. Выкладаў працоўнае права на юрыдычным факультэце БДУ з 1954 па 1955 год[1].
Юрый Пятровіч быў адзіным з прававедаў, хто займаў пасаду памочніка П. М. Машэрава, а так сама з’яўляўся загадчыкам аддзела навукі і навуковых устаноў ЦК КПБ.
У 1971 годзе быў абраны ў Вярхоўны Савет БССР, дзе з’яўляўся дэпутатам на працягу амаль 20 гадоў і трох скліканняў. Працаваў у Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі з 1992 па 2002 год на пасадах загадчыка юрыдычнага аддзела і саветніка старшыні[1].
У свой час з’яўляўся арбітрам Міжнароднага арбітражнага суда пры Беларускай гандлёва-прамысловай палаце. З’яўляецца адным з заснавальнікаў грамадскага аб’яднання «Супольнасць працоўнага права».
Узнагароды і званні[правіць | правіць зыходнік]
Узнагароджаны[1]:
- Двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Ордэнам Дружбы Народаў
- Медалём «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна»
- Юбілейным знакам «Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі: 100 гадоў прафсаюзнаму руху»
Зноскі
- Нарадзіліся 13 красавіка
- Нарадзіліся ў 1929 годзе
- Нарадзіліся ў Валагодскай губерні
- Выпускнікі юрыдычнага факультэта БДУ
- Кандыдаты юрыдычных навук
- Выкладчыкі БДУ
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Дружбы народаў
- Асобы
- Юрысты Беларусі
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 8-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 9-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 10-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 11-га склікання