Юрый Іосіфавіч Хашчавацкі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Юрый Іосіфавіч Хашчавацкі (18 кастрычніка 1947, Адэса) — беларускі кінарэжысёр; член Міжнароднай і Еўразійскай акадэмій тэлебачання і радыё. Лаўрэат міжнародных кінафестываляў у Нью-Ёрку, Сан-Францыска, Жэневе, Берліне, Мюнхене, Лейпцыгу, Бялградзе, Кіеве, Санкт-Пецярбургу.

Аўтар больш як трыццаці кінафільмаў, многія адзначаныя прызамі міжнародных фестываляў: «Гэта ціхае жыццё ў Глыбокім» (1985), «Тут быў Крылоў» (1987), «Сустрэчны пазоў» (1989), «Усё добра» (1991), «Рускае шчасце» (1992), «Аазіс» (1996), «Час Чжоў Энлая» (1998), «Богі сярпа і молата» (2000), «Дажыць да кахання» (2002), «Каўказскія палонныя» (2002).

Найбольш вядомая стужка — «Звычайны прэзідэнт» (1997?), знятая ў жанры палітычнага памфлету. Праца ўзнагароджаная Прэміяй міру на Берлінскім кінафестывалі, Гран-пры «Human Rights Watch» у Нью-Ёрку, прызам «Залатая брама» ў Сан-Францыска. Аўтар сцэнару стужкі — Леанід Міндлін.

Апошняя праца — стужка «Плошча», знятая ў жанры дакументальнай хронікі, прысвечанай прэзідэнцкай кампаніі 2006 года і абаронцам палатачнага лагера на Кастрычніцкай плошчы Мінска.

Скончыў Адэскі тэхналагічны інстытут. Пасля размеркавання ў Мінск супрацоўнічаў як пазаштатны аўтар з Беларускім тэлебачаннем, пазней — рэжысёр. У 1981-м скончыў Ленінградскі дзяржаўны інстытут тэатру, музыкі і кінематаграфіі.[Крыніца?]

Фільмаграфія[правіць | правіць зыходнік]

  1. 1985 — Гэтае ціхае жфццё ў Глыбокім (дакументальны)
  2. 1986 — Вяртанне ў Хатынь (фільм-спектакль)
  3. 1986 — Паглядзі на свой дом (дакументальны)
  4. 1987 — Упарты чалавек (дакументальны)
  5. 1987 — Тут быў Крылоў (дакументальны)
  6. 1987 — Прызыўнікі (дакументальны)
  7. 1988 — Вандроўцы (дакументальны)
  8. 1988 — Майстры і чаляднікі (дакументальны)
  9. 1988 — Формула паскарэння (дакументальны)
  10. 1989 — Сустрэчны пазоў (дакументальны)
  11. 1989У неба на коле (дакументальны)
  12. 1989 — Хто сёння адсутнічае
  13. 1990 — Прамежкавы чалавек
  14. 1990 — Магістраль (дакументальны)
  15. 1991 — Аранжавыя жылеты (дакументальны)
  16. 1991 — Усё харашо (дакументальны)
  17. 1992 — Рускае шчасце (дакументальны)
  18. 1993 — Жарсці аб Марыянне (дакументальны)
  19. 1994 — Хлеб Ізраіля (дакументальны)
  20. 1996 — Оазіс (дакументальны)
  21. 1996Звычайны прэзідэнт (дакументальны)
  22. 1997 — Рэха маўчання (дакументальны)
  23. 1998 — Час Чжоў Эньлая (дакументальны)
  24. 2000 — Богі Сярпа і Молата (дакументальны)
  25. 2002 — Дажыць дв кахання (дакументальны)
  26. 2002 — Каўказскія нявольнікі (дакументальны)
  27. 2003 — Святы доктар
  28. 2003 — Сонечны клоўн (дакументальны)
  29. 2007 — Плошча Каліноўскага (Плошча, документальный)
  30. 2007 — Уперад, у мінулае
  31. 2008У пошуках ідышу (дакументальны, ссупольна з Александрам Гарадніцкім)
  32. 2010 — Лабатамія
  33. 2011 — Звычайныя выбары (дакументальны)

Кінаўзнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • За фільм «Гэтае ціхае жфццё ў Глыбокім»:
    • Гран-пры Ўсесаюзнага фестываля тэлевізійных фільмаў у Кіеве (1985)
  • За фільм «Тут быў Крылоў»:
    • Гран-пры Ўсесаюзнага фестываля тэлевізійных фільмаў у Мінску (1987)
  • За фільм «Прызыўнікі»:
    • Гран-пры фестываля беларускага кіно (Мінск, 1987)
  • За фільм «Сустрэчны пазоў»:
  • За фільм «Русскае шчасце»:
  • За фильм «Оазіс»:
    • Прыз жюры міжнароднага кінафестываля экалагічных фільмаў (Фрайбург, 1996)
  • За фільм «Звычайны прэзідэнт»:
  • За фільм «Каўказскія нявольнікі»:
    • Гран-пры Сусветнай арганізацыі супраць катаванняў — міжнародны кінафестываль дакументальных фільмаў у Жэневе (2004)
    • Залатая ўзнагарода міжнароднага кінафестываля ў Белградзе (2004)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]