Кая Калас
Кая Калас | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
эст.: Kaja Kallas | |||||||
![]() | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Юры Ратас | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
18 чэрвеня 1977[1] (45 гадоў) |
||||||
Бацька | Сійм Калас | ||||||
Маці | Kristi Kallas[d] | ||||||
Муж | Arvo Hallik[d] | ||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | палітык, адвакат, business graduate | ||||||
Месца працы | |||||||
Узнагароды | |||||||
Сайт | kajakallas.ee (эст.) | ||||||
![]() |
Кая Калас (эст.: Kaja Kallas; нар. 18 чэрвеня 1977, Талін) — эстонскі палітык, прэм’ер-міністр Эстоніі з 26 студзеня 2021 года, першая жанчына, якая ўзначаліла ўрад гэтай краіны.
Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]
Бацька Каі Калас — былы эстонскі прэм’ер і былы віцэ-прэзідэнт Еўракамісіі Сійм Калас. Менавіта ён і заснаваў Партыю рэформаў, да якой належыць дачка. Маці ў шасцімесячным узросце была дэпартаваная ў Сібір і жыла там да дзесяці гадоў. Прадзед Калас быў першым кіраўніком эстонскай паліцыі і стваральнікам добраахвотнай парамілітарнай арганізацыі Кайтсэлійт.
Каі Калас мае дзве адукацыі — юрыдычную і эканамічную. Пэўны час працавала памочніцай рэжысёра тэатру. Была дэпутаткаю Еўрапарламенту і парламенту Эстоніі — Рыйгікогу.
Эканамічная і ідэалагічная лібералка. Лічыць, што «дзяржава не павінна займацца прадпрымальніцтвам там, дзе гэтым могуць займацца прадпрымальнікі»[4].
Замужам. Мае траіх дзяцей.