Юхавічы (Маладзечанскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Юхавічы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 23 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1773
Паштовыя індэксы
222318
Аўтамабільны код
5
СААТА
6238824086
Юхавічы на карце Беларусі ±
Юхавічы (Маладзечанскі раён) (Беларусь)
Юхавічы (Маладзечанскі раён)
Юхавічы (Маладзечанскі раён) (Мінская вобласць)
Юхавічы (Маладзечанскі раён)

Ю́хавічы[1] (трансліт.: Juchavičy, руск.: Юховичи) — вёска ў Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Маркаўскага сельсавета.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Вясковае пасяленне ўзнікла ў 1807—1808 гг. ва ўрочышчы Кузюткі, куды ўласнік-маянтковец Ян Віктаравіч Любанскі выселіў прыгонных сялян з тэрыторыі ліквідаванай ім вёскі Юхавічы (вядомай цяпер пад назвай «Любань» у Вілейскім раёне) на ўскрайку Юхавіцкай пушчы. Новапаселеныя ва ўрочышча Кузюткі прыгонныя сяляне па-ранейшаму называлі сябе юхаўчанамі, таму з цягам часу назва «Юхавічы» перайшла на новаствораную вёску ва ўрочышчы Кузюткі. Знаходзілася ва ўласнасці каталіцкіх дваран Любанскіх.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Юхо́вічы, Кузю́ткі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]