Маркаўскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Маркаўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Маладзечанскі раён
Уключае 16 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Маркава
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2019) 948
Часавы пояс UTC+03:00
Паштовыя індэксы 222318
Код аўтам. нумароў 5

Ма́ркаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Маркава.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Маладзечанскага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 11 верасня 1959 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Беніцкага сельсавета[1]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Мінскай вобласці. У 1974 годзе скасаваны вёскі Нялідкі і Юзафполле[2].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1178 чалавек[3], з іх 97,3 % — беларусы, 1,2 % — рускія[4]; паводле перапісу 2019 года — 948 чалавек[5].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 верасня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 13.
  2. Рашэнні выканаўчага камітэта Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 чэрвеня і 15 жніўня 1974 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1974, № 25 (1435).
  3. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  5. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.