Перайсці да зместу

Язафат Залескі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Язафат Залескі
польск.: Józafat Zaleski, лац.: Josaphat Zaleski
Дата нараджэння 16 верасня 1785(1785-09-16)
Месца нараджэння Чэрск
Дата смерці 23 студзеня 1868(1868-01-23) (82 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера філалогія
Месца працы Полацкі езуіцкі калегіум, Полацкая езуіцкая акадэмія, калегіумы ў Цярнопалі і Новым Сончы
Навуковае званне прафесар
Альма-матар Полацкая езуіцкая акадэмія

Язафат Залескі (польск.: Józafat Zaleski, лац.: Josaphat Zaleski; 16 верасня 1785, Чэрск23 студзеня 1868, Цярнопаль[1]) – каталіцкі прапаведнік і педагог.

Беларускі этап

[правіць | правіць зыходнік]

5 верасня 1804 г. уступіў у Таварыства Ісуса. У 1804-1806 гг. праходзіў выпрабаванні ў Дынабургскім навіцыяце . З 1806 па 1809 гг. вывучаў філасофію ў Полацкім езуіцкім калегіуме. Наступныя пяці гадоў працуе ў Санкт-Пецярбургу: прафесар інфімы і нямецкай мовы (1809-1810), прафесар граматыкі, сінтаксіса і французскай мовы (1810-1812) і прэфект канвікта (1812-1814)[1].

У 1814 г. вярнуўся ў Полацк, дзе вывучаў тэалогію (1814-1817) ў Полацкай езуіцкай акадэміі і сам займаў пасаду прафесара рускай мовы і літаратуры (1814-1817). Пасля заканчэння акадэміі – прафесар права, дыпламатыі і усеагульнай гісторыі (1817-1819) і прафесар рымскага, расійскага і польскага публічнага права (1819-1820)[1]. 23 студзеня 1819 года атрымаў навуковую ступень доктара тэалогіі і кананічнага права[2].

Уваходзіў у рэдакцыю “Полацкага штомесячніка” і надрукаваў у ім дзве працы. Шмат публікаваўся ў маскоўскіх і пецярбургскіх перыядычных выданнях. Рабіў пераклады на русскую мову (напрыклад, Франсуа Селестен де Луан де ла Кудре. Теоретическіе и практическіе уроки, для наблюденія долготы на море, посредствомъ разстоянія Луны отъ Солнца или от звездъ. Петербург, 1813 г.[3]).

«Аўстрыйскі» этап

[правіць | правіць зыходнік]

Пасля выгнання езуітаў з Расійскай імперыі (1820) ў лютым 1821 г. пераязджае ў Львоў, а потым у Падкамень. 9 лютага 1823 г. даў манаскія абяцанні. Прафесар лацінскай граматыкі і філалогіі ў Цярнопалі (1822—1832) і прафесар гісторыі царквы ў Новым Сончы (1832—1837). Прапаведнік у Львове (1837—1841) і Цярнопалі (1841—1848). Пасля пачатку «Вясны народаў» і выдалення езуітаў з Аўстрыйскай імперыі — місіянер Львоўскага арцыбіскупа Лукаша Баранецкага (1848—1858). Нягледзячы на моцныя праблемы са зрокам, у 1864—1867 гг., працуе прафесарам гісторыі ў цярнопальскім канвікце. Памёр 23 студзеня 1868 г. і пахаваны ў Цярнопалі[4].

Ацэнка дзейнасці

[правіць | правіць зыходнік]

Станіслаў Залэнскі, вядомы гісторык Таварыства Ісуса, аддае належнае Язафату Залескаму: “Гэта ён заахвоціў мяне да напісання першай маёй кніжкі “Czy jezuicy zgubili Palską” і навучыў цаніць беларускіх езуітаў”[5].

Зноскі

  1. а б в Catalogs SJ 1774-1829. Архівавана 13 ліпеня 2020.
  2. Gizycki, J.-M., Materyały do dziejów Akademii Połockiej i szkół od niej zależnych, 1905. - s. 137.
  3. http://www.gob-art.com.ua/catalog.php?cmd=22&id=487 Архівавана 13 красавіка 2021.
  4. http://cmentarzetarnopolskie.uksw.edu.pl/obiekty_ykp.php?id=15061(недаступная спасылка)
  5. Załęski, Stanisław. Jezuici w Polsce. T. 5, Cz. 2, Jezuici w Polsce porozbiorowej 1820-1905. - s. 1151.
  • Encyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy 1564–1995 / oprac. L. Grzebień. – Kraków : Wyd-wo WAM, 1996. – 882 s.
  • Giżycki, J.M. Materyały do dziejów Akademii Połockiej i szkół odniej zależnych / J.M. Giżycki. – Kraków: Druk. W. Anczyca i spółki, 1905. – 288 s.
  • Załęski, S. Jezuici w Polsce. T. 5, Jezuici w Polsce porozbiorowej 1773–1905. Cz. 1 : 1773–1820. – Kraków: W.L. Anczyc i sp, 1907. – 517 s.
  • Załęski, S. Jezuici w Polsce. T. 5, Jezuici w Polsce porozbiorowej 1820-1905. Cz. 2. – Kraków: W.L. Anczyc i sp, 1906. – s. 518-1300.