Якаў Дзмітрыевіч Бяляеў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Якаў Дзмітрыевіч Бяляеў
Дата нараджэння 15 сакавіка 1918(1918-03-15)
Месца нараджэння
Дата смерці 6 ліпеня 1941(1941-07-06) (23 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Род войскаў пяхота
Бітвы/войны
Узнагароды і прэміі
Герой Савецкага Саюза
ордэн Леніна медаль «За адвагу» (СССР)

Якаў Дзмітрыевіч Бяляеў (нар. 15 сакавіка 1918, в. Піхалёва, Заволжскі раён, Іванаўская вобласць — 6 ліпеня 1941, Крупскі раён) — Герой Савецкага Саюза (1941).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Кандыдат у члены КПСС. У Чыр­вонай Арміі з 1938 года. Удзельнік савецка-фінляндскай вайны 1939—1940 гадоў. У гады Вялікай Айчыннай вайны на фронце з чэрвеня 1941 года. Камандзір бронемашыны сяржант Я. Д. Бяляеў асабліва вызначыўся ў абарончых баях у Беларусі. У чэрвені 1941 года ў в. Астрашыцкі Гарадок Мінскага раёна з экіпажам машыны падбіў варожы танк і 3 матацыклы. 6 ліпеня 1941 года каля вёсак Гібайлавічы і Сомры Крупскага раёна загінуў у баі.

Пахаваны ў г. Крупкі, на брацкай магіле пастаўлены абеліск[1].

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

Яго імем названа вуліца ў Першамайскім раёне Мінска.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382.