Якуб Лапатка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Якуб Лапатка
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння:

16 верасня 1944(1944-09-16) (72 гады)

Месца нараджэння:

Расонскі раён, Віцебская вобласць, БССР, СССР

Літаратурная дзейнасць
Род дзейнасці:

перакладчык

Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Якуб Лапатка (нар. 16 верасня 1944, в. Аўсюкова, Расонскі раён, Віцебская вобласць) — беларускі перакладчык.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Спецыяльнасць перакладчыка атрымаў на іспанскім факультэце Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута замежных моў. Дваццаць гадоў працаваў настаўнікам у наваполацкай сярэдняй школе № 5, дзе стварыў вучнёўскі гурток перакладчыкаў на беларускую мову. Склаў першы іспанска-беларуска-рускі слоўнік для школьнікаў. Настаўнік вышэйшай катэгорыі.

У 1993 годзе па запрашэнні Саюзу перакладчыкаў Фінляндыі быў на стажыроўцы ў Хельсінкі. Скончыў пяцісеместравы курс фінскай мовы і дыялекталогіі ў Хельсінкскім універсітэце, куды, пасля адпаведных экзаменаў, быў прыняты адразу на апошні, пяты курс.

Некалькі гадоў працаваў у Хельсінкскім універсітэце, выкладаў беларускую мову на факультэце славістыкі. Працаваў у бюро перакладчыкаў. Неаднаразова атрымліваў стыпендыі для перакладу фінскай літаратуры на беларускую. Усяго выдаў шэсць кніг перакладаў на беларускай мове і некалькі на рускай.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Пераклаў паасобныя творы Мігеля дэ Сервантэса, Рафаэля Альберці, Мігеля Эрнандэса, Хуана Рамона Хіменэса, Томаса Мура, Катры Вала, Арва Турціяйнена, Міка Валтары, Пенці Хаанпя, Маю Ласіла, Вяйнё Ліна. Таксама зрабіў поўны пераклад карэла-фінскага эпасу Калевала (выдавецтва Змітра Коласа, 2015). Усе пераклады з фінскай, іспанскай, партугальскай, англійскай, нямецкай, лацінскай, старашведскай і іншых моў зроблены наўпрост, без моў-пасярэднікаў.

Таксама рэдактар фінскай часткі Беларуска-лацінска-еўрапейскага слоўніка (Уроцлаў, Польшча, 2008).

Пераклады[правіць | правіць зыходнік]

Апублікаваныя пераклады на беларускай і рускай мовах[правіць | правіць зыходнік]

  • Калевала, Мінск, 2015, поўны наўпросты пераклад на беларускую мову
  • Мігель дэ Сервантэс Сааведра, з іспанскай, Дон Кіхот Ламанчскі, урыўкі, альманах «Беларус», Ню-Йорк, ЗША, 2015
  • Юхани Конкка, з фінскай, Мы герои, Спб, 2015
  • Юхани Конкка, з фінскай, Огни Петербурга, Спб, 2014
  • Ингерманландия глазами Самули Паулахаью, з фінскай, Спб, 2014
  • Мартти Хаавио, з фінскай, Священные рощи Ингерманландии, Спб, 2013
  • Колпанская семинария 1863—1913, з фінскай, Спб, 2013
  • Йоханнес Мессениус, са старашведскай, Рифмованная финляндская хроника; з лацінскай, Scondia illustrata, T. X: Хронология Финляндии, Курляндии и Лифляндии, Спб, 2013.
  • Неизвестный автор, з фінскай, Финляндская хроника, Спб, 2013
  • Луіс Камоэнс, з партугальскай, Лузіяды, урыўкі, альманах «Беларус», Ню-Йорк, США, 2013
  • Исидор Севильский, з іспанскай, Всеобщая хроника, Востлит инфо, 2012
  • Тойво Флинк, з фінскай, Домой в ссылку, Спб, 2011
  • Гійом Апалінэр, з французскай, апавяданні; Ф. Г. Лорка, М. Кабрал, с іспанскай, вершы, альманах «Беларус»,Ню-Йорк, ЗША, 2011
  • Калевала, з фінскай, асобныя руны, альманах «Беларус», Ню-Йорк, США, 2010
  • Финляндия в войне, з фінскай, Хельсинки, 2010
  • Калевала, з фінскай, асобныя руны, часопіс «Дзеяслоў», Мінск, 2009
  • Міка Валтары, з фінскай, Сінухе егіпцянін, Мінск 2006
  • Мауна Койвіста, з фінскай, У школе і на вайне, Мінск, 2004
  • Вэйо Меры, з фінскай, Маршал Фінляндыі К. Г. Манергейм, Мінск, 2004
  • Т. П. Каллиомяки, Я. Лапатка, Русско-финский разговорник, Москва, 2003
  • Альманах Год беларускі — ANNUS ALBARUTHENICUS, пераклады вершаў і прозы: Катры Вала, Мігель дэ Сервантес Сааведра, Міка Валтары, Вяйнё Ліна, Калевала, Рафаэль Альберці, Мігель Эрнандэс, Томас Мур, Джозеф Планкет, Польшча, 2002—2007
  • Пентці Хаанпяя, з фінскай, Боты дзевяці салдат, Мінск 1994
  • Марві Яла, з фінскай, Дзівосная ноч, Мінск 1994
  • Маю Ласіла, з фінскай, Басяк з таго свету, Мінск 1990 (разам з Уладзімірам Арловым)

Рыхтуюцца да друку[правіць | правіць зыходнік]

  • Старый Дудергоф и приход Лемболово, П, Кёппен, Пояснения к этнографической карте Санкт-Петербургской губернии, з нямецкай і старафінскай

Перакладаюцца[правіць | правіць зыходнік]

  • Аале Тюнні, з фінскай, Ингерманландия, мой край родной
  • Олаус Магнус Гот, з лацінскай, История северных народов.

Прэміі, узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Лаўрэат прэміі імя Карласа Шэрмана (2016) за пераклад карэла-фінскага эпасу «Калевала».

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Лапатка Я. Житие… бытие… и все остальное. Біяграфія, публіцыстыка, пераклады; на рускай і беларускай мовах— СПб.: «Гйоль», 2015. — ISBN 978-5-904790-45-5

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Wikiquote-logo.svg
У Вікіцытатніку ёсць старонка па тэме Якуба Лапаткі