Перайсці да зместу

Якуб Ясінскі, альбо дзве Польшчы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Якуб Ясінскі, альбо дзве Польшчы
Jacques Jasiński ou les deux Polognes
Выданне
Выява Якуба Ясінскага
Жанр драма
Аўтар Адам Міцкевіч
Мова арыгінала французская
Дата напісання 1836
Дата першай публікацыі 1867
Выдавецтва Paris, Librairie de Luxembourg
Электронная версія

«Якуб Ясінскі, альбо дзве Польшчы» (фр.: Jacques Jasiński ou les deux Polognes, польск.: Jakub Jasiński albo dwie Polski) — празаічная драма на французскай мове, напісаная Адамам Міцкевічам у 1836 годзе[1].

Драма складалася з пяці актаў, але захаваліся толькі тры-чатыры сцэны першага акту і апісанне галоўнага героя[2][3]. Галоўным героем драмы быў Якуб Ясінскі, а сюжэт быў заснаваны на падзеях Паўстання Касцюшкі[4]. Аднак Ясінскі ў творчасці Міцкевіча быў амаложаны на адзінаццаць гадоў у параўнанні з рэальным узростам Якуба ў час паўстання[5].

Разам з «Барскімі канфедэратамі» драма была задумана для паказу ў французскіх тэатрах, асабліва ў вельмі папулярным тэатры Porte Sаіnt-Martіn[6]. Аднак драма, нягледзячы на прыхільныя меркаванні такіх пісьменнікаў, як Альфрэд дэ Віньі і Жорж Санд, не была прынята да інсцэнізацыі[7].

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Maria Prussak. Francuskie teksty Adama Mickiewicza. «Teksty Drugie». 1, s. 143—150, 2016.
  • Alina Witkowska, Ryszard Przybylski: Romantyzm. Wyd. VIII — 3 dodruk. Warszawa: Wydawnictwo Naukowe PWN, 2009. ISBN 978-83-01-13848-6.

Зноскі

  1. Якуб Ясінскі, альбо дзве Польшчы на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
  2. Alina Witkowska, Ryszard Przybylski: Romantyzm. Wyd. VIII — 3 dodruk. Warszawa: Wydawnictwo Naukowe PWN, 2009. ISBN 978-83-01-13848-6, s. 279—280.
  3. Maria Prussak. Francuskie teksty Adama Mickiewicza. «Teksty Drugie». 1, s. 147.
  4. Alina Witkowska, Ryszard Przybylski: Romantyzm. Wyd. VIII — 3 dodruk. Warszawa: Wydawnictwo Naukowe PWN, 2009. ISBN 978-83-01-13848-6, s. 280.
  5. Maria Prussak. Francuskie teksty Adama Mickiewicza. «Teksty Drugie». 1, s. 147.
  6. Alina Witkowska, Ryszard Przybylski: Romantyzm. Wyd. VIII — 3 dodruk. Warszawa: Wydawnictwo Naukowe PWN, 2009. ISBN 978-83-01-13848-6, s. 279.
  7. Alina Witkowska, Ryszard Przybylski: Romantyzm. Wyd. VIII — 3 dodruk. Warszawa: Wydawnictwo Naukowe PWN, 2009. ISBN 978-83-01-13848-6, s. 280.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]