Якімавічы (Слонімскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Якімавічы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Вышыня цэнтра
138 м
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1562
Паштовыя індэксы
231800
Аўтамабільны код
4
Якімавічы на карце Беларусі ±
Якімавічы (Слонімскі раён) (Беларусь)
Якімавічы (Слонімскі раён)
Якімавічы (Слонімскі раён) (Гродзенская вобласць)
Якімавічы (Слонімскі раён)

Які́мавічы[1] (трансліт.: Jakimavičy, руск.: Якимовичи) — вёска ў Слонімскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Дзеравянчыцкага сельсавета.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Вядома з 1510 года як сяло, уласнасць С. Збожнага-Няміры. У 1569 годзе сяло, 3 службы, шляхецкая ўласнасць, уваходзіла ў маёнтак Шылавічы ў Слонімскім павеце Новагародскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага.

Двор і вёска Якімавічы ў 1672 годзе, у частаколе двара бачны мушкетныя байніцы.

З канца XVIII стагоддзя ў складзе Расійскай імперыі, у Слонімскім павеце. У другой палове XIX стагоддзя вёска, прыватная ўласнасць у Шылавіцкай воласці, уваходзіла ў склад маёнтка Гавенавіцкае. Належала памешчыку Пуслоўскаму. У 1869 годзе налічвалася 160 жыхароў — сялян-уласнікаў. Працавала народнае вучылішча, у якім вучылася 18 хлопчыкаў. У 1882 годзе заснавана шкіпінарнае прадпрыемства з паравым рухавіком. У 1884 годзе тут працавалі 8 рабочых. Паводле перапісу 1897 года, 47 двароў, 300 жыхароў, меўся вадзяны млын, карчма, кузня. Непадалёку ад вёскі знаходзіўся аднайменны фальварак, у якім 1 двор, 26 жыхароў. У 1905 годзе ў вёсцы 384 жыхароў. Побач з вёскай знаходзіліся аднайменны фальварак (7 жыхароў), выселак (11 жыхароў), урочышча (28 жыхароў), лясная старажоўка (5 жыхароў).

З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі. Уваходзіла ў Шылавіцкую гміну Слонімскага павета Навагрудскага ваяводства. У 1921 годзе 39 двароў, 209 жыхароў.

З 1939 года ў складзе БССР. З 12 кастрычніка 1940 года вёска ў Шылавіцкім, з 22 ліпеня 1966 года ў Жыровіцкім, з 6 жніўня 1979 года ў Велікашылавіцкім[2] сельсаветах. На 1 студзеня 2003 года -- 21 двор, 28 жыхароў. З 28 жніўня 2013 года ў Дзеравянчыцкім сельсавеце[3].

Падчас Другой Сусветнай вайны ў красавіку 1943 годзе ў вёсцы савецкімі партызанамі закатавана сям’я Струпаўцоў, забілі гаспадара Васіля, яго жонку Соф’ю, дзяцей Мікалая, Аркадзя, Міхаіла і Раісу. Партызаны абрабавалі хату і падпалілі, выжыў паранены сын Васіль, які патушыў агонь у хаце, ён застаўся інвалідам, вяскоўцы выратавалі яго — адвезлі ў Слонім у шпіталь, і распавёў гісторыю забойства сваёй сям’і[4][неаўтарытэтная крыніца?].

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Расколаты камень

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  2. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 6 жніўня 1979 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1979, № 27 (1617).
  3. Решение Гродненского областного Совета депутатов от 28 августа 2013 г. № 249 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Слонимского района Гродненской области
  4. РАЦЫЯ, РАДЫЁ. Слонімцы ўпарадкавалі магілы ахвяраў савецкіх партызан(нявызн.)(недаступная спасылка). БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ (7 лістапада 2014). Архівавана з першакрыніцы 21 кастрычніка 2020. Праверана 6 кастрычніка 2023.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]