Дзеравянчыцкі сельсавет

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Дзеравянчыцкі сельсавет
Краіна
Уваходзіць у
Насельніцтва
  • 1 880 чал. (2011)
Плошча
  • 9 076 км²
Часавы пояс UTC+03:00
Тэлефонны код +375 1562

Дзеравянчыцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Слонімскага раёна, займае плошчу 15,26 га. Размешчаны ў 8 км ад раённага цэнтра — горада Слонім.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Рашэннем Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта ад 16 сакавіка 1987 г. перанесены цэнтр Глаўсевіцкага сельсавета Слонімскага раёна з вёскі Глаўсевічы ў вёску Дзеравянчыцы па месцы яго фактычнага знаходжання і перайменаваны ў Дзеравянчыцкі сельсавет.

15 кастрычніка 2013 г. адбылося аб'яднанне Вялікашылавіцкага і Дзеравянчыцкага сельсаветаў.

Склад[правіць | правіць зыходнік]

У цяперашні час на тэрыторыі сельсавета размешчана 19 населеных пунктаў: ​​Бракава, Вербалаты, Глоўсевічы, Гуменікі, аг. Дзеравянчыцы, Забулле, Капусты, Літва, Новая Стража, Падмошша, Капусты, Рахавічы, Скоўдзічы, аг. Сурынка, Тушэвічы, Чапялёва, аг. Вялікія Шылавічы, Савічы, Якімавічы.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

На 1 студзеня 2015 г. пастаянна пражываюць на тэрыторыі сельсавета 2779 чалавек, 1257 наяўных гаспадарак.

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

На тэрыторыі сельсавета размешчаны 2 сельгаспрадпрыемствы: Слонімская раённае сельскагаспадарчае унітарнае прадпрыемства «Пераможца»; Слонімскі сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў імя Суворава.