Янаш Бояі

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Янаш Больяі)
Jump to navigation Jump to search
Янаш Бояі
венг.: Bolyai János
Bolyai János (Márkos Ferenc festménye).jpg
Дата нараджэння 15 снежня 1802(1802-12-15)[1][2][3]
Месца нараджэння
Дата смерці 27 студзеня 1860(1860-01-27)[1][2][3] (57 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька: Фаркаш Бояі[d]
Род дзейнасці матэматык
Навуковая сфера Нееўклідава геаметрыя
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Фаркаш Бояі[d][7]
Вядомы як адзін са стваральнікаў нееўклідавай геаметрыі
Commons-logo.svg Янаш Бояі на Вікісховішчы

Янаш Бо́яі (венг.: Bolyai János; 15 снежня 1802, Клуж-Напока - 27 студзеня 1860, Марашвашархей) — венгерскі матэматык, адзін з першаадкрывальнікаў нееўклідавай геаметрыі (вядомай цяпер як геаметрыя Лабачэўскага). Надзейна выбудаваная, паслядоўная і несупярэчлівая альтэрнатыўная геаметрыя, якая можа адпавядаць структуры Сусвету, дапамагла вызваліць матэматыкаў, каб яны змаглі звярнуцца да вывучэння абстрактных канцэпцый безадносна да якіх-небудзь сувязей з фізічным светам.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў трансільванскім горадзе Колажвары (цяпер - румынскі Клуж-Напока) ў сям'і Жужаны Бенкі і вядомага матэматыка Форкаша Бояі, які перадаў сыну асновы матэматычных ведаў.

У 13-гадовым узросце Янаш авалодвае матэматычным аналізам і сумежнымі абласцямі тэарэтычнай механікі.

З 1818 па 1822 г. навучаўся у Вайскова-інжынерным каледжы ў Вене, у якім прайшоў за 4 гады семілетні курс. У каледжы захапіўся даследаваннем аксіёмы паралельнасці Еўкліда, па выніках якога паміж 1820 і 1823 гг. напісаў вялікую працу "Апендыкс", дзе выклаў суцэльную сістэму нееўклідавай геаметрыі (незалежна ад Лабачэўскага). Праца была выдадзена ў 1832 г. як дадатак да матэматычнага падручніка, складзенага бацькам.

11 гадоў Янаш Бояі прысвяціў арміі, лічыўся выдатным афіцэрам. Валодаў 9 мовамі, уключаючы кітайскую і тыбецкую. Ніколі не паліў і не спажываў алкаголь.

З 1834 г. па 1852 г. знаходзіўся ў грамадзянскім шлюбе з Разаліей Кібедзі Орбан, меў ад яе двух дзяцей.

У 1848 г. Бояі дазнаўся, што Лабачэўскі яшчэ ў 1829 г. надрукваў падобную працу. Разачараваны, Янаш кідае навуковыя даследаванні.

Пасля смерці матэматыка было знойдзена больш за 2000 аркушоў незавершаных матэматыных рукапісаў.

У гонар Янаша Бояі названы ўніверсітэт у г. Клуж-Напока, а таксама астэроід № 1441 і кратар на Месяцы.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 2,0 2,1 MacTutor History of Mathematics archive Праверана 22 жніўня 2017.
  3. 3,0 3,1 János Bolyai // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119372886 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  5. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119372886 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
  6. http://gdz.sub.uni-goettingen.de/dms/load/img/?PID=GDZPPN002126338
  7. Mathematics Genealogy Project — 1997. Праверана 16 верасня 2018.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]