Янаш Бояі
| Янаш Бояі | |
|---|---|
| венг.: Bolyai János | |
| | |
| Дата нараджэння | 15 снежня 1802[1][2][…] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 27 студзеня 1860[1][2][…] (57 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Месца пахавання | |
| Грамадзянства | |
| Бацька | Фаркаш Бояі[d] |
| Род дзейнасці | матэматык |
| Навуковая сфера | Нееўклідава геаметрыя |
| Месца працы | |
| Альма-матар |
|
| Навуковы кіраўнік | Фаркаш Бояі[d] |
| Вядомы як | адзін са стваральнікаў нееўклідавай геаметрыі |
Янаш Бо́яі (венг.: Bolyai János; 15 снежня 1802, Клуж-Напока - 27 студзеня 1860, Марашвашархей) — венгерскі матэматык, адзін з першаадкрывальнікаў нееўклідавай геаметрыі (вядомай цяпер як геаметрыя Лабачэўскага). Надзейна выбудаваная, паслядоўная і несупярэчлівая альтэрнатыўная геаметрыя, якая можа адпавядаць структуры Сусвету, дапамагла вызваліць матэматыкаў, каб яны змаглі звярнуцца да вывучэння абстрактных канцэпцый безадносна да якіх-небудзь сувязей з фізічным светам.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў трансільванскім горадзе Колажвары (цяпер - румынскі Клуж-Напока) ў сям'і Жужаны Бенкі і вядомага матэматыка Форкаша Бояі, які перадаў сыну асновы матэматычных ведаў.
У 13-гадовым узросце Янаш авалодвае матэматычным аналізам і сумежнымі абласцямі тэарэтычнай механікі.
З 1818 па 1822 г. навучаўся у Вайскова-інжынерным каледжы ў Вене, у якім прайшоў за 4 гады семілетні курс. У каледжы захапіўся даследаваннем аксіёмы паралельнасці Еўкліда, па выніках якога паміж 1820 і 1823 гг. напісаў вялікую працу "Апендыкс", дзе выклаў суцэльную сістэму нееўклідавай геаметрыі (незалежна ад Лабачэўскага). Праца была выдадзена ў 1832 г. як дадатак да матэматычнага падручніка, складзенага бацькам.
11 гадоў Янаш Бояі прысвяціў арміі, лічыўся выдатным афіцэрам. Валодаў 9 мовамі, уключаючы кітайскую і тыбецкую. Ніколі не паліў і не спажываў алкаголь.
З 1834 г. па 1852 г. знаходзіўся ў грамадзянскім шлюбе з Разаліей Кібедзі Орбан, меў ад яе двух дзяцей.
У 1848 г. Бояі дазнаўся, што Лабачэўскі яшчэ ў 1829 г. надрукваў падобную працу. Разачараваны, Янаш кідае навуковыя даследаванні.
Пасля смерці матэматыка было знойдзена больш за 2000 аркушоў незавершаных матэматыных рукапісаў.
У гонар Янаша Бояі названы ўніверсітэт у г. Клуж-Напока, а таксама астэроід № 1441 і кратар на Месяцы.
Зноскі
- 1 2 MacTutor History of Mathematics archive — 1995. Праверана 22 жніўня 2017.
- 1 2 János (Johann) Bolyai // Brockhaus Enzyklopädie — F.A. Brockhaus, 1796.
- 1 2 3 4 MacTutor History of Mathematics archive — 1995.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #119372886 // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
- ↑ Карты Google — 2005.
- ↑ http://gdz.sub.uni-goettingen.de/dms/load/img/?PID=GDZPPN002126338
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Янаш Бояі- Джон Дж. О’Конар і Эдмунд Ф. Робертсан. Янаш Бояі (англ.) у архіве MacTutor.