Янаш Вітэз
Янаш Вітэз | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| | |||||||
| | |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
| Дыяцэзія | Эстэргамская архідыяцэзія[d] | ||||||
| Папярэднік | Dénes Szécsi[d] | ||||||
|
|||||||
| Дыяцэзія | Roman Catholic Diocese of Oradea Mare[d] | ||||||
| Папярэднік | Giovanni de Dominis[d] | ||||||
| Пераемнік | Johann Beckenschlager[d] | ||||||
|
|
|||||||
| Дзейнасць | астраном, астролаг, палітык, матэматык, каталіцкі клірык, епіскап | ||||||
| Нараджэнне |
каля 1408[1][2] |
||||||
| Смерць |
6 жніўня 1472[3]
|
||||||
Янаш Вітэз (венг.: János Vitéz; каля 1408 — 1471) — венгерскі архібіскуп, канцлер Венгерскага каралеўства, выхавальнік Мацьяша Хуньядзі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў сям’і дробнага харвацкага двараніна. Вучыўся ў Падуанскім універсітэце. Пасля вяртання ў Венгрыю зрабіў галавакружную кар’еру: ад заграбскага каноніка да варадскага біскупа, а затым эстэргамскага архібіскупа-прымаса і канцлера Венгерскага каралеўства. Ён служыў Жыгімонту і абодвум Хуньядзі: кіраўніку Венгрыі Янашу і яго сыну, каралю Мацьяшу, да якога быў запрошаны выхавальнікам[4].
У канцылярыі Жыгімонта Янаш Вітэз пазнаёміўся з Энеем Сільвіа Пікаламіні, які працаваў у ёй пэўны час. Яшчэ ў бытнасць варадскім біскупам, Янаш Вітэз згуртаваў вакол сябе літаратурны кружок паводле тыпу гуманістычнай акадэміі, у якую ўвайшоў і Верджэрыа. Адным з першых у Венгрыі ён стаў калекцыянаваць кодэксы, сабраўшы вялікую бібліятэку, частка якой пазней папоўніла знакамітую бібліятэку Мацьяша. Аснову яго калекцыі склалі працы антычных аўтараў. Янаш Вітэз не быў гуманістам у поўным сэнсе гэтага слова. Антычныя аўтары ўяўлялі для яго хутчэй новы ідэал літаратурнага стылю і чысціні лацінскай мовы, інструмент навострывання ўласнага пяра, чым крыніцу новага светапогляду. Стаўшы канцлерам, ён услед за Верджэрыа ўкараняў новую лацінскую культуру ў каралеўскай канцылярыі. Менавіта ў гэтай сферы ён увекавечыў сябе ў гісторыі венгерскай культуры, пакінуўшы багатую эпісталярную спадчыну. Яго лісты служылі ўзорам для маладых дыпламатаў і адміністратараў. Яны быў сабраны ў 1451 г., пазней, у пачатку XVI ст., выдадзены амаль як падручнікі. Янаш Вітэз аказваў таксама падтрымку моладзі ў атрыманні неабходнай адукацыі. Нямала яго стыпендыятаў вучыліся ў італьянскіх універсітэтах. У сваім жа каралеўстве, у Пожані (сучасная Браціслава), ён заснаваў Academia Istropolitana — першая вышэйшая навучальная ўстанова, арганізаваная па тыпу Балонскага ўніверсітэта. Аднак акадэмія ненадоўга перажыла свайго стваральніка.
Зноскі
- ↑ János Vitéz // opac.vatlib.it
- ↑ János Vitéz // Gran Enciclopèdia Catalana — Grup Enciclopèdia, 1968.
- 1 2 3 Brozović D., Ladan T. Hrvatska enciklopedija — LZMK, 1999. — 9272 с.
- ↑ Книги 1-5 по истории. История Эфиопии. Книга 8: После отбытия божественного Марка.. World Digital Library. Архівавана з першакрыніцы 10 сакавіка 2013. Праверана 7 March 2013.