Янаш Ферэнчык
Янаш Ферэнчык | |
---|---|
![]() | |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 18 студзеня 1907[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 12 чэрвеня 1984[1][2][…] (77 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Краіна | |
Альма-матар | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | дырыжор |
Узнагароды | |
![]() |
Я́наш Фе́рэнчык (венг.: János Ferencsik; 18 студзеня 1907, Будапешт — 12 чэрвеня 1984, Будапешт) — венгерскі дырыжор. Лаўрэат Прэміі імя Л. Кошута 1951, 1961.
Як дырыжору уласцівы тонкае пачуццё розных стыляў, дакладнасць перадачы дэталей аўтарскага тэксту. Адзін з першых выканаўцаў твораў сучасных венгерскіх кампазітараў.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Ферэнчык атрымаў адукацыю ў будапешцкай Музычнай акадэміі Ферэнца Ліста, дзе, у прыватнасці, вывучаў кампазіцыю пад кіраўніцтвам Ласла Лайты. Кар'еру дырыжора пачаў у 1927 годзе як асістэнт у Будапешцкай дзяржаўнай оперы. Працаваў з такімі выдатнымі дырыжорамі, як Бруна Вальтэр і Вільгельм Фуртвенглер, у пачатку 1930-х гг. быў асістэнтам Артура Тасканіні пры працы на Байрайцкім фестывалі, што аказала ўплыў на творчы стыль самога Ферэнчыка.
Пасля заканчэння Другой сусветнай вайны Ферэнчык у 1945—1952 гг. узначальваў Сімфанічны аркестр Венгерскага радыё, адначасова ў 1948—1950 гадах быў галоўным запрошаным дырыжорам Венскай дзяржаўнай оперы. Затым у 1957—1974 гг. Ферэнчык кіраваў Будапешцкай дзяржаўнай операй, з 1952 г. і да канца жыцця ўзначальваў Венгерскі дзяржаўны сімфанічны аркестр, а ў 1960—1967 гадах быў і кіраўніком Будапешцкага філарманічнага аркестра. У 1948 і 1950 дырыжыраваў спектаклямі ў Венскай дзяржаўнай оперы, у 1957 г. упершыню выступіў у Вялікабрытаніі, у 1962 г. у ЗША. Заслужаны (1952), затым Народны (1954) артыст Венгерскай Народнай Рэспублікі.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #124071651 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 4 мая 2014.
- ↑ 2,0 2,1 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ 3,0 3,1 János Ferencsik // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 16: Трыпалі — Хвіліна. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16), ISBN 985-11-0035-8.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Янаш Ферэнчык
- Асобы
- Музыканты паводле алфавіта
- Нарадзіліся 18 студзеня
- Нарадзіліся ў 1907 годзе
- Нарадзіліся ў Будапешце
- Памерлі 12 чэрвеня
- Памерлі ў 1984 годзе
- Памерлі ў Будапешце
- Пахаваныя на могілках Фаркашрэці
- Выпускнікі Музычнай акадэміі Ферэнца Ліста
- Лаўрэаты прэміі Кошута
- Заслужаныя артысты Венгрыі
- Дырыжоры Венгрыі
- Акадэмічныя музыканты Венгрыі