Венская дзяржаўная опера
Венская дзяржаўная опера (ням.: Wiener Staatsoper, да 1918 года Венская прыдворная опера) — найбуйнейшы оперны тэатр у Аўстрыі, цэнтр музычнай культуры.[1]
Прыдворная опера ў Вене ўзнікла ў сярэдзіне XVII стагоддзя, спектаклі оперы ішлі ў розных тэатрах[1]. У 1863 г. было распачата будаўніцтва спецыяльнага будынка для Венскай оперы па праекце венскіх архітэктараў Аўгуста Сікарда фон Сікардсбурга і Эдуарда ван дэр Нюля; будынак было завершаны да 1869 г. і адкрыўся 25 мая операй Вольфганга Амадэя Моцарта «Дон Жуан».
У гады акупацыі Вены фашыстамі (з 1938 па 1945) тэатр перажываў заняпад. У 1945 годзе пры бамбардзіроўцы Вены будынак тэатра быў разбураны. Адноўлены будынак было толькі ў 1955 годзе[1]. Тады ж было адноўлена традыцыя штогадовых баляў ў Венскай оперы.
Кіраўніцтва
[правіць | правіць зыходнік]На пасадзе дырэктара Венскай дзяржаўнай оперы чаргаваліся музыканты, рэжысёры і, асабліва ў другой палове XX стагоддзя, прафесійныя адміністратары. Сярод выдатных дырыжораў, якія ўзначальвалі оперу, былі Густаў Малер (1897—1907), Фелікс Вайнгартнер (1908—1911 і 1935—1936), Франц Шальк (1919—1929, прычым да 1924 г. сумесна з Рыхардам Штраўсам), Клеменс Краўс (1929—1934), Карл Бём (1943—1945 і 1954—1956), Герберт фон Караян (1956—1964), Лорын Маазэль (1982—1984). У 1991—1992 гг. дырэктарам оперы быў вядомы спявак Эберхард Вехтэр. З 2002 г. музычным кіраўніком оперы з'яўляецца дырыжор Сэйдзі Адзава.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Венская дзяржаўная опера на Вікісховішчы |
- Афіцыйны сайт
- History of the Opera before Mahler Архівавана 28 верасня 2007.
- Венская государственная опера: прошлое и настоящее Архівавана 5 сакавіка 2016.
- Афіша Венскай оперы - на рускай мове