Музычны ўніверсітэт Ферэнца Ліста
Выгляд
(Пасля перасылкі з Музычная акадэмія Ферэнца Ліста)
Музычны ўніверсітэт Фе́рэнца Лі́ста (венг.: Liszt Ferenc Zeneművészeti Egyetem) — вядучая вышэйшая музычная навучальная ўстанова Венгрыі, размешчанае ў Будапешце.
Заснаваны ў 1875 годзе Ферэнцам Лістам і першапачаткова размяшчалася ў яго ўласным доме. Да 1919 года называлася Каралеўскай венгерскай акадэміяй музыкі (ням.: Königlich-Ungarische Musikakademie), затым проста Музычным каледжам, у 1925 годзе атрымала сваю цяперашнюю назву. У склад вучэльні ўваходзяць таксама музей, даследчы цэнтр Ліста і музычнае вучылішча імя Бартака.
Рэктары Акадэміі
[правіць | правіць зыходнік]- Ферэнц Эркель (1875—1887)
- Эдзён Міхалавіч (1887—1919)
- Енё Хубаі (1919—1934)
- Эрнэст фон Донаньі (1934—1943)
- Эдэ Затурэцкі (1943—1957)
- Ферэнц Саба (1958—1967)
- Дэнеш Ковач (1967—1980)
- Ёжэф Уйфалушы (1980—1988)
- Ёжэф Шопрані (1988—1994)
- Іштван Ланташ (1994—1997)
- Шандар Фальваі (1997—2004)
- Андраш Бата (2004—2013)
- Андрэа Віг (1 лістапада 2013—па цяперашні час)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Музычны ўніверсітэт Ферэнца Ліста
- Афіцыйны сайт акадэміі Архівавана 26 кастрычніка 2006. (англ.)