Янка Жамойцін
Янка Жамойцін | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 28 студзеня 1922 |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 25 красавіка 2003 (81 год) |
Месца смерці | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | літаратуразнавец, публіцыст, літаратурны крытык, грамадскі дзеяч |
Мова твораў | беларуская |
Грамадская дзейнасць | |
Партыя | |
Член у |
Янка Жамойцін (28 студзеня 1922, в. Клімавічы, цяпер частка в. Семашкі, Лідскі раён, Гродзенская вобласць — 25 красавіка 2003) — беларускі пісьменнік-публіцыст, літаратурны крытык, грамадскі дзеяч.
Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]
У 1929-36 г. вучыўся ў польскай школе ў Скрыбаве і Шчучыне, у 1936-39 — у польскай гімназіі ў Варшаве, у 1939-41 — у савецкай дзесяцігодцы ў Лідзе. Падчас ІІ сусветнай вайны на акупіраванай гітлераўцамі тэрыторыі займаўся арганізацыяй навучання дзяцей на беларускай мове ў Лідскай акрузе. У верасні 1942 паступіў на апошні курс сярэдняй школы ў Навагрудак. У 1943 кіраўніцтвам Беларускай незалежніцкай партыі накіраваны ў Саюз беларускай моладзі.
У ліпені 1944 пакінуў Беларусь, быў у Германіі, у 1945 пераехаў у Польшчу. Арыштоўваўся ў лістападзе 1945 органамі МДБ. Закончыў у Жэшаве прафесіянальны інстытут права і адміністрацыі (1949). У снежні 1949 арыштаваны паўторна і асуджаны ў Мінску на 25 гадоў. Вызвалены з ГУЛАГа ў 1956. Вярнуўся ў Варшаву ў 1957. Скончыў Варшаўскі ўніверсітэт (1970), атрымаў ступень магістра адміністрацыі. Жыў і працаваў у Варшаве.
Творчасць[правіць | правіць зыходнік]
Пісаў на беларускай і польскай мовах. Дэбютаваў як літаратурны крытык на старонках тыднёвіка «Ніва» ў 1965. Яго пяру належаць шматлікія публікацыі пра паэзію беларускамоўных аўтараў Польшчы, артыкул-даследаванне «Шляхам «Іліяды» Гамера» — пра зроблены Б. Тарашкевічам пераклад гэтага твора на беларускую мову, шмат рэпартажаў, эсэ, крытычных артыкулаў. Яны друкаваліся ў «Ніве», «Беларускім календары», іншых польскіх і замежных выданнях. Апублікаваў (1996) біяграфічную аповесць «З перажытага».
Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]
- З перажытага // Лёс аднаго пакалення. — Беласток, 1996. — на pawet.net
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларускія пісьменнікі Польшчы: Другая палова XX стагоддзя: Зборнiк / Уклад. Я.Чыквіна. - Мн.: Беларускі кнігазбор, 2000.
- Памяць: Ліда. Лідскі р-н: Гіст.-дак. хронікі гарадоў і р-наў Беларусі / Рэдкал. В. Баранаў і інш. - Мн.: Беларусь, 2004.
- Нарадзіліся 28 студзеня
- Нарадзіліся ў 1922 годзе
- Нарадзіліся ў Навагрудскім ваяводстве
- Памерлі 25 красавіка
- Памерлі ў 2003 годзе
- Памерлі ў Варшаве
- Выпускнікі Варшаўскага ўніверсітэта
- Члены Беларускай незалежніцкай партыі
- Члены Беларускага літаратурнага аб’яднання «Белавежа»
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Нарадзіліся ў Лідскім раёне
- Літаратуразнаўцы Беларусі
- Члены Саюза беларускай моладзі
- Імігравалі ў Польшчу з Беларусі