Янка Тарасевіч
Янка Тарасевіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 8 (20) кастрычніка 1892 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 11 чэрвеня 1978 (85 гадоў) |
Месца пахавання |
Янка Тарасевіч, Іван Міхайлавіч Тарасевіч (8 кастрычніка (20 кастрычніка) 1892, в. Клешнякі, Лідскі павет, Віленская губерня, цяпер Шчучынскі раён — 11 чэрвеня 1978) — беларускі рэлігійны і грамадскі дзеяч.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
3 1911 г. у ЗША. У 1917—1918 г. вывучаў тэалогію ў Манрэалі (Канада), скончыў Фрыбургскі каталіцкі ўніверсітэт у Швейцарыі (1925). 3 1912 г. член ордэна салатынаў, у 1923 г. пасвячоны ў ксяндза. 3 1926 г. выкладаў у семінарыі ў штаце Нью-Ёрк. У 1936 г. перайшоў у Ордэн бенедыкцінцаў. 3 1937 г. працаваў у манастыры Св. Пракопа ў г. Лайл каля Чыкага. У 1941 г. адзін з ініцыятараў стварэння культурна-грамадскай арганізацыі Беларуска-амерыканская нацыянальная рада, разам з Я. Варонкам і Я. Рэшацем уваходзіў у яе ўправу, у 1941—1948 г. старшыня. Заснавальнік беларускай уніяцкай парафіі Хрыста Спаса ў Чыкага. У 1921, 1924, 1935 і 1967—1968 наведаў Беларусь.
Аўтар шэрагу філасофска-тэалагічных трактатаў, у т.л. «Зло і лякарства на яго», «Беларусы ў святле праўды». У 1930-1940-я г. выдаваў бюлетэнь «Праўда», англа-рускамоўны ўніяцкі часопіс «Церковный голос», у 1952—1961 — «Лісток к Беларусам». Супрацоўнічаў з часопісам «Chryścijanskaja Dumka» («Хрысціянская думка»), «Божым шляхам», «Siaŭbit» («Сейбіт») і інш.
Доктар тэалогіі (1925). Дзядзька Уладзіміра Тарасевіча.
Пахаваны на могілках бенедыкцінскага кляштара Св. Пракопа ў Лайле[en], штат Ілінойс[1].
Зноскі
- ↑ Гардзіенка Н. Могілкі як частка мемарыяльнай культуры беларускай эміграцыі. — academia.edu.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Языковіч Л. Тарасевіч Янка // ЭГБ. т. 6, кн. І.
- Біскуп Чэслаў Сіповіч. Айцэц Янка Тарасэвіч // Божым Шляхам №150. 1979. С. 12-16. // на pawet.net