Уладзімір Тарасевіч
Уладзімір Тарасевіч | |
---|---|
Род дзейнасці | каталіцкі святар |
Дата нараджэння | 27 лістапада 1921 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2 студзеня 1986 (64 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Веравызнанне | Каталіцкая Царква[1] і Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква |
Альма-матар |
Уладзімір Тарасевіч (27 лістапада 1921, в. Клешнякі, Лідскі павет, Навагрудскае ваяводства, цяпер Шчучынскі раён — 2 студзеня 1986) — беларускі рэлігійны і грамадскі дзеяч. Каталіцкі святар-бенедыкцінец, біскуп, апостальскі візітатар для беларусаў-католікаў на Захадзе. Доктар багаслоўя (1958).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Паходзіў з сям'і беларускіх католікаў. Напярэдадні 2-й сусветнай вайны пераехаў у ЗША да свайго дзядзькі Я. Тарасевіча. Скончыў духоўную семінарыю і каледж пры абацтве Св. Пракопа ў горадзе Лайл каля Чыкага, Каталіцкі ўніверсітэт у Вашынгтоне (1950), вучыўся ў Рыме ў папскім Грыгарыянскім універсітэце і Пантыфікальным інстытуце вывучэння Усходу. Манах-бенедыкцінец (1944), каталіцкі святар усходняга абраду (1949). Доктар тэалогіі (1958). У 1958—1986 гг. узначальваў беларускую ўніяцкую парафію Хрыста Спаса ў Чыкага. Архімандрыт (1975). Епіскап каталіцкай царквы ўсходняга абраду (1983), адначасова Папам Рымскім прызначаны на пасаду апостальскага візітатара для беларусаў-католікаў заходняга і ўсходняга абрадаў на эміграцыі. 25.4.1959 адчытаў малітву за беларускі народ у Кангрэсе ЗША. Адзін з заснавальнікаў уніяцкага англа-рускамоўнага часопіса «Церковный голос», выдаваў бюлетэні «Праўда», «Да злучэння».
Пахаваны на могілках бенедыкцінскага кляштара Св. Пракопа ў Лайле , штат Ілінойс[2].
Зноскі
- ↑ Catholic-Hierarchy.org — USA: 1990. Праверана 23 кастрычніка 2020.
- ↑ Гардзіенка Н. Могілкі як частка мемарыяльнай культуры беларускай эміграцыі. — academia.edu.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларускія рэлігійныя дзеячы XX ст.: Жыццярысы, мартыралогія, успаміны / Аўтар-укладальнік: Ю. Гарбінскі. — Мн.-Мюнхен: Беларускі кнігазбор, 1999. — ISBN 985-6318-65-3
- Кіпель В. Беларусы ў ЗША — Мн., 1993.
- Языковіч Л. Тарасевіч Уладзімір // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 6 Кн. 1. Пузелі — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 6. Кн.1. — 592 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Асобы
- Нарадзіліся 27 лістапада
- Нарадзіліся ў 1921 годзе
- Нарадзіліся ў Навагрудскім ваяводстве
- Памерлі 2 студзеня
- Памерлі ў 1986 годзе
- Памерлі ў Чыкага
- Пахаваныя ў Ілінойсе
- Выпускнікі Папскага Грыгарыянскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Папскага ўсходняга інстытута
- Нарадзіліся ў Шчучынскім раёне
- Грамадскія дзеячы Беларусі
- Постаці беларускай эміграцыі
- Постаці беларускага каталіцтва