Кавалевічы (Пухавіцкі раён)
Вёска
Кавалевічы
|
Кавале́вічы[1] (трансліт.: Kavalievičy, руск.: Ковалевичи) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Навапольскага сельсавета.
Змест
Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]
Знаходзіцца за 35 кіламетраў на захад ад Мар'інай Горкі, 23 кіламетраў ад чыгуначнай станцыі Рудзенск лініі Мінск-Асіповічы, каля р. Кавалёўка. На дарозе Р69, Смалявічы — Шацк.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Гарадзішча[правіць | правіць зыходнік]
Гарадзішча (V стагоддзе да н.э. — V стагоддзе н.э.). 1,3 км на паўночны захад ад вёскі, урочышча Гарадзішча (Маяк), 0,7 км ад левага берага вадасховішча Кавалёўка
Пад уладай Расійскай імперыі[правіць | правіць зыходнік]
Па пісьмовых крыніцах 19 - пач. 20 ст. у Шацкай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні.
Паводле перапісу 1897 г. працавала капліца і хлебазапасны магазін, каля вёскі - вінакурны завод.
На пачатку 20 узгадываецца маёнтак Кавалевічы.
У 1913 г. адкрыта народнае вучылішча.
Паводле перапісу 1917 г. у Шацкай воласці была два населеныя пункта з назвай Кавалевічы - вёска і хутар.
Найноўшы час[правіць | правіць зыходнік]
У Першую сусветную вайну ў лютым — снежні 1918 года была пад акупацыяй войскаў кайзераўскай Германіі.
25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года адпаведнасці з пастановай І з'езду КП(б) Беларусі вёска увашла у склад БССР.
У жніўні 1919 — ліпені 1920 вёска знаходзілася пад польскай уладай.
Пасля рэвалюцыі народнае вучылішча было ператворана ў працоўную школу 1-ай ступені, у якой у 1922 г. вучыліся 20 вучняў.
На 1933 г. быў калгас "Чырвоны пуцілавец", працавала кузня, лесапільны і вапнавы завод (пабудаваны ў 1933 г.)
Пад час Другой сусветнай вайны з чэрвеня 1941 г. да 3 ліпеня 1944 г. акупіравана нямецкімі войскамі. У верасні 1943 г. вёска была спалена і загублена 70 жыхароў.
Да 29 чэрвеня 2006 года вёска ўваходзіла ў склад Сяргеевіцкага сельсавета[2].
З 2006 года па 28 мая 2013 года ў складзе Праўдзінскага пассавета[3].
Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

- 1897 — 56 двароў, 395 жыхароў.
- пачатак XX ст. — 73 двары, 538 жыхароў. Майнтак Кавалевічы - 1 двор, 17 жыхароў.
- 1917 — 90 двароў, 520 жыхароў. Хутар Кавалевічы - 13 двароў, 109 жыхароў.
- 1940 — 110 двароў, 430 жыхароў.
- 1999 — 79 жыхароў.
- 1 студзеня 2002 — 44 двары, 70 жыхароў.
- 2010 — 40 жыхароў.
Вядомыя ўраджэнцы[правіць | правіць зыходнік]
- Серафіма Паўлаўна Тарашкевіч — Герой Сацыялістычнай Працы (1951).
Турыстычная інфармацыя[правіць | правіць зыходнік]
Страчаная спадчына[правіць | правіць зыходнік]
- Капліца.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ Решение Минского областного Совета депутатов от 29 июня 2006 г. №222 "Об упразднении Горелецкого, Краснооктябрьского, Селецкого, Сергеевичского сельсоветов и изменении границ Новоселковского, Пуховичского, Ветеревичского сельсоветов и Правдинского поссовета Пуховичского района"(руск.)
- ↑ «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234(руск.)
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
|
|