З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам
Збаражскі.
Януш Мікалаевіч Збаражскі (? — 1608) — ураднік, ваенны дзеяч.
Паходзіў з княжацкага роду Збаражскіх герба «Карыбут». Нарадзіўся ў сям’і Мікалая Андрэевіча Збаражскага.
Ваявода брацлаўскі з 1576 года; стараста крэменецкі з 1574, пінскі ў 1581—1590 гадах. Пасол на сойм 1573 года. У час Інфлянцкай вайны 1558—1582 гадоў вызначыўся ў Чашніцкай бітве 1567 года, пры ўзяцці Полацка ў 1579 і Вялікіх Лук у 1580 годзе, аблозе Пскова ў 1581 годзе. Неаднаразова адбіваў напады крымскіх татараў на ўкраінскія землі (найбуйнейшыя — у 1576 і 1594). Удзельнічаў у заключэнні Ям-Запольскага перамір’я 1582 года.
Януш Збаражскі — продкі |
---|
|
- ↑ Urzędnicy wołyńscy XIV-XVIII wieku: spisy / пад рэд. М. Вольскі — Kórnik: Biblioteka Kórnicka, 2007. — С. 63. — 188 с. — ISBN 978-83-85213-51-2