Януш Францішак Ксаверы Радзівіл

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Януш Францішак Ксаверы Радзівіл
Janusz Radziwiłł.jpg
 
Партыя:
Адукацыя:
Дзейнасць: палітык, дыпламат
Нараджэнне: 3 верасня 1880(1880-09-03)[1]
Смерць: 4 кастрычніка 1967(1967-10-04)[1] (87 гадоў)
Дынастыя: Радзівілы
Бацька: Фердынанд Радзівіл[d]
Дзеці: Станіслаў Альбрэхт Радзівіл[d] і Edmund Ferdynand Radziwiłł[d]

Януш Францішак Ксаверы Радзівіл (3 верасня 1880, Берлін — 4 кастрычніка 1967, Варшава) — палітычны дзеяч.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Атрымаў адукацыю ў Германіі. Стаўшы алыцкім ардынатам, правёў у сваёй гаспадарцы зямельную рэформу. У 1919 стаў адным з лідараў «віленскіх кансерватараў». У 1920 абараняў Варшаву ад Чырвонай арміі. У міжваеннай Польшчы неаднаразова абіраўся ў сейм і сенат. Выступаў супраць пераследу нац. меншасцей, змагаўся за вызваленне палітычнае вязняў з лагера ў Картуз-Бярозе, выступаў за свабоду друку. Стаў адным з лідараў створанай 4 ліпеня 1926 у Вільні «віленскімі кансерватарамі» сваёй грамадскай арганізацыі «Кансерватыўная арганізацыя дзяржаўнай працы» (Organizacja Zachowawcza Pracy Państwowej). Лічыўся чалавекам кампрамісу і памяркоўнасці. Пасля смерці Юзафа Пілсудскага «віленскія кансерватары» перайшлі ў апазіцыю да польскага ўрада. Радзівіл быў арыштаваны НКВД у сваім Алыцкім замку ў верасні 1939, вывезены ў Маскву, змешчаны ў турме на Лубянцы. Прывозіўся на допыты да Л. Берыі, які схіляў Радзівіла да супрацоўніцтва. Паводле хадайніцтва італьянскай каралеўскай фаміліі вызвалены з турмы. Зноў арыштаваны 4.3.1944, перавезены ў Краснагорск. Пазней пераведзены ў канцлагер пад Масквой, дзе ўмовы ўтрымання былі больш жорсткімі. Жонка Радзівіла Ганна з Любамірскіх загінула ў зняволенні. Як сведчаць новыя архіўныя крыніцы, пасля смерці Сталіна Л.Берыя планаваў «прадаць» ГДР заходнім дзяржавам за 10 млрд. долараў. Пасрэднікамі меліся быць Радзівіл і Вольга Чэхава, нямецкая актрыса рускага паходжання. Арышт Л. Берыі пакінуў гэты праект нерэалізаваным. Радзівіл быў вызвалены і змог выехаць у Польшчу.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Prince Janusz Radziwill // The Peerage — 717826 экз. Праверана 9 кастрычніка 2017.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Szpoper, D. Sukcesorzy Wielkiego Księstwa. Myśl polityczna i działalność konserwatystów polskich na ziemiach litewsko-białoruskich w latach 1904—1939 / D. Szpoper. — Gdańsk : Arche, 1999. — 357 s.
  • Польский князь должен был помочь Берии отдать ГДР Западу // Известия. 1993. 31 окт.; Шышыгіна-Патоцкая К. Я. Нясвіж і Радзівілы. 2-е выд. Мн., 2002.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]