Ян Максімюк

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Ян Максімюк
Партрэт
Род дзейнасці перакладчык, журналіст, эсэіст
Дата нараджэння 18 мая 1958(1958-05-18) (62 гады)
Месца нараджэння
Альма-матар

Ян Максімюк (нар. 18 мая 1958, в. Ляхі, Падляскае ваяводства, Польшча) — беларускі журналіст, перакладчык, крытык, літаратар на Беласточчыне. Адзін са стваральнікаў літаратурнай нормы падляшскіх гаворак — падляшскай мовы.

Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў фізічны факультэт Варшаўскага універсітэта (1983). Працаваў настаўнікам, інструктарам і сакратаром Беларускага грамадска-культурнага таварыства ў Беластоку, журналістам «Нівы», перакладчыкам у амерыканскім пасольстве ў Варшаве.

Ад 1998 — на Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода ў Празе: спачатку як палітычны аналітык, ад 2008 — супрацоўнік Беларускай службы.

Літаратурная творчасць, даследчыцкая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар гістарычнага доследу «Беларуская гімназія імя Янкі Купалы ў Заходняй Нямеччыне, 1945-1950» (1994) і кнігі літаратурных эсэ «Словы ў голым полі» (2011). Рэдагаваў цыкл міні-эсэ «Сто словаў», які выйшаў кнігай у Бібліятэцы Свабоды (2017).

Пераклаў на беларускую раман Джэймса Джойса «Уліс», раман Уільяма Фолкнера «Гоман і ятра», раман Тар'ей Весаса «Лядовы палац». Пераклаў шэраг кніг з беларускай мовы на польскую (Уладзімір Арлоў, Валянцін Акудовіч, Ігар Бабкоў, Адам Глобус, Алесь Разанаў).

Творы[правіць | правіць зыходнік]

  • Трохі пра жыцьцё і творчасьць Тар’ей Вэсаса / Ян Максімюк // ARCHE Пачатак. — 2007. — № 5 (56). — Травень. — С. 126—136.