Бартнікі (Баранавіцкі раён)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Вёска
Бартнікі
Bartniki. Бартнікі (T. Boretti, 1900) (3).jpg
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 163
Аўтамабільны код
1
SOATO
1 204 807 006
Бартнікі на карце Беларусі ±
Бартнікі (Баранавіцкі раён) (Беларусь)
Бартнікі (Баранавіцкі раён)
Бартнікі (Баранавіцкі раён) (Брэсцкая вобласць)
Бартнікі (Баранавіцкі раён)

Ба́ртнікі[1] (трансліт.: Bartniki, руск.: Бартники) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Вольнаўскага сельсавета. Размешчаны за 28 км на паўднёвы ўсход ад Баранавіч, за 229 км ад г. Брэста, за 18 км ад чыгуначнай станцыі Пагарэльцы на лініі Баранавічы—Мінск.

Да Бартнікаў далучана сумежная в. Галёня.

Працуе магазін.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1897 годзе вёска ў Чэрніхаўскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні, хлебазапасны магазін, 2 кузні, капліца, ветраны млын, карчма. Побач з вёскай знаходзілася сядзіба Бартнікі: 1 двор, 19 жыхароў, працавалі вінакурны завод і ветраны млын.

З 1921 года ў складзе Польшчы, у Чэрніхаўскай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства.

З 1939 года ў БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Гарадзішчанскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 25 снежня 1962 года ў Баранавіцкім раёне.

У Вялікую Айчынную вайну з чэрвеня 1941 года да 7 ліпеня 1944 года акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах вайны ў баях загінулі 30 вяскоўцаў.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 103 двары, 528 жыхароў (1897)
  • 124 дамы, 688 жыхароў (1921)
  • 816 жыхароў (1939)
  • 545 жыхароў (1959)
  • 448 жыхароў (1970)
  • 120 двароў, 180 жыхароў (1998)
  • 84 гаспадаркі, 152 жыхары (2005)

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

  • Капліца-пахавальня

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

  • Рафал Слізень (1804—1881) — беларускі скульптар, жывапісец, медальер, архітэктар.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]