Друцкаўшчына

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аграгарадок
Друцкаўшчына
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 424 чал. (2010)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1770
Паштовыя індэксы
222605
Аўтамабільны код
5
Друцкаўшчына на карце Беларусі ±
Друцкаўшчына (Беларусь)
Друцкаўшчына
Друцкаўшчына (Мінская вобласць)
Друцкаўшчына

Друцкаўшчы́на[1] (трансліт.: Druckaŭščyna, руск.: Друцковщина) — аграгарадок у Нясвіжскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Сноўскага сельсавета. Месціцца за 28 км на захад ад Нясвіжа, 111 км ад Мінска, 3 км ад чыгуначнай станцыі Пагарэльцы на лініі БаранавічыМінск, на рацэ Хмарцы.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1876 годзе маёнтак Друцкаўшчызна (у 1870 годзе 98 душ мужчынскага полу) і вёска, спадчыннае ўладанне Антона Слізня (у 1870 годзе 535 дзесяцін зямлі); абодва ў Сноўскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні Расійскай імперыі. У 1897 годзе ў вёсцы быў хлебазапасны магазін, у маёнтку праваслаўная капліца. У 1914 годзе ўладанне Яна Томаша Слізня. У 1912—1916 гадах у вёсцы дзейнічала аднакласнае народнае вучылішча.

У Першую сусветную вайну з лютага да снежня 1918 года акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі ўвайшла ў склад Беларускай ССР.

Паводле вынікаў Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ўвайшла ў склад Польскай Рэспублікі, у Сноўскай гміне Нясвіжскага павета Навагрудскага ваяводства. У выніку паходу Чырвонай арміі ў Заходнюю Беларусь 1939 года ўвайшла ў склад БССР, з лістапада 1939 года ў Баранавіцкай вобласці, з 15 студзеня 1940 года ў Нясвіжскім раёне, з 12 кастрычніка 1940 года ў Пагарэльцаўскім сельсавеце. У жніўні 1940 года на месцы колішняга маёнтка створаны калгас імя Жданава, якому былі перададзеныя ўсе збудаванні маёнтка і жывёла (4 кані, 10 галоў буйнай рагатай жывёлы, 20 галоў маладняка, 9 авечак і г.д.).

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года вёска акупаваная войскамі нацысцкай Германіі, 5 вяскоўцаў загінулі ці зніклі без вестак на франтах. У 1950 годзе вяскоўцаў аб’ядналі ў калгас імя Хрушчова. З 8 студзеня 1954 года вёска ў Мінскай вобласці, з 9 жніўня 1960 года ў Сноўскім сельсавеце. З сакавіка 1959 года сядзіба саўгаса «Друцкаўшчызна» (на 1 студзеня 1998 года ўключаў 1 населены пункт), які ў 2000 годзе рэарганізаваны ў РУП «Насенняводчы саўгас „Друцкаўшчызна“».

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

У 2012 годзе дзейнічалі сельскі клуб, бібліятэка, дзіцячы сад, фельчарска-акушэрскі пункт, аддзяленне пошты, магазін, збожжасховішча, бульбасховішча, майстэрня па рамонце сельскагаспадарчкай тэхнікі, гараж, 2 жывёлагадоўчыя фермы.

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Капліца-пахавальня Слізняў

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 1870 — 98 душ мужчынскага полу
  • 1897 — 38 двароў, 246 жыхароў; маёнтак, 1 двор (9 будынкаў), 32 жыхары
  • 1909 — 36 двароў, 334 жыхары; маёнтак, 30 жыхароў
  • 1921 — 48 двароў, 303 жыхары; фальварак, 3 двары, 28 жыхароў
  • 1940 — 110 двароў, 357 жыхароў
  • 1959 — 313 жыхароў; саўгас, 147 жыхароў
  • 1970 — 513 жыхароў
  • 1998 — 184 двары, 435 жыхароў
  • 2001 — 177 двароў, 448 жыхароў
  • 2010 — 424 жыхары
  • 2012 — 190 двароў, 471 жыхар

Спіс вуліц[правіць | правіць зыходнік]

  • Азёрная вуліца
  • Зялёная вуліца
  • Лясная вуліца
  • Сонечная вуліца
  • Сонечны завулак
  • Цэнтральная вуліца
  • Цэнтральны завулак
  • Шолахава вуліца
  • Шолахава завулак[2]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Друцкаўшчы́зна
  2. Спіс вуліц і іншых элементаў ўнутранага адраса(недаступная спасылка). Нацыянальнае кадастравае агенцтва Рэспублікі Беларусь. Архівавана з першакрыніцы 21 верасня 2021. Праверана 21 верасня 2021.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Друцкаўшчызна // Гарады і вёскі Беларусі. Т. 8 : Мінская вобласць, кн. 4 / Т.У. Бялова (галоўны рэдактар) і інш. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2013. — С. 45—46. — 528 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0735-9.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]