Атон Слізень

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Атон Слізень
Слізень[d]
Слізень[d]
Нараджэнне 24 чэрвеня 1806(1806-06-24)
Смерць 19 снежня 1887(1887-12-19) (81 год)
Род Слізні
Бацька Ян Слізень
Маці Анеля з Мацкевічаў[d]
Жонка Людвіка з Беркманаў[d]
Дзеці Ян Томаш Слізень[d]
Член у
Адукацыя

Атон Ян Слізень (польск.: Otton Jan Ślizień; 24 чэрвеня 1806, в. Вольна — 19 снежня 1887, Друцкаўшчына) — філарэт, мемуарыст.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіў са шляхецкага роду Слізняў герба ўласнага. Сын Яна і Анелі Слізняў. Брат скульптара Рафала Слізня. Сцвярджаецца, што Атон нарадзіўся 24 чэрвеня 1806 года ў Вольне, але метрыка ў касцельных кнігах адсутнічае[1].

Недзе ў 1807 годзе братоў Атона і Рафала бацькі аддалі на выхаванне да дзядоў па матчынай лініі — Юзафа і Марцяны з Букоўскіх Мацкевічаў, старадубскіх стражнікаў і гаспадароў маёнтка ў Друцкаўшчыне. У 1814 годзе браты распачынаюць вучобу ў дамініканскай школе ў Наваградку, дзе ў гэты час вучыліся Ян Чачот і Адам Міцкевіч. А яшчэ праз два гады, у 1816 годзе, браты пачалі вучобу ў Полацкай езуіцкай акадэміі, якая была раптоўна абарваная 20 сакавіка 1820 года, калі акадэмія была закрыта[2].

Каб завершыць адукацыю, Слізні пераводзяцца ў Віленскі ўніверсітэт, дзе Атон у 1821—1823 гадах на фізіка-матэматычным факультэце вывучаў фізіку, хімію, заалогію, батаніку і мінералогію. У 1821—1822 гадах браты трапляюць пад апеку Тамаша Зана, які становіцца іх гувернёрам і сябрам сям’і. Зямляцтва з галоўнымі філарэтамі — Адамам Міцкевічам, Ігнатам Дамейкам, Ануфрам Петрашкевічам, Янам Чачотам і інш. — прывяло Слізняў у таварыства філарэтаў. У лістападзе 1823 года распачаўся працэс філаматаў і філарэтаў, браты, а таксама іх сябры, трапілі за краты. Праўда, увязненне ў мурах Дамініканскага кляштара не зацягнулася. Ужо ў снежні, дзякуючы бацьку і князю Канстанціну Радзівілу, гаспадару блізкай да бацькоўскіх Бартнікоў Паланечкі, хлопцаў вызвалілі. Атрымаўшы волю, Слізні арганізавалі ў Бартніках збор фінансавай дапамогі для тых дзясяткаў сяброў, што засталіся за кратамі[2].

Атон выбраў вайсковую кар’еру, браў удзел у паўстанні 1831 года, але, каб пазбегнуць рэпрэсій, пасля задушэння паўстання паступіў на службу ў расійскае войска. Выйшаў у адстаўку ў 1834 годзе і стаў гаспадарыць у Друцкаўшчыне. Тут ён напісаў успаміны пра вучобу ў Навагрудку, Полацку і Вільні (часткова надрукаваныя)[2]. Віцэ-маршалак шляхты Навагрудскага павета[3].

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

У першым шлюбе з Казімірай з Дабравольскіх (каля 1810- каля 1840). З ёй дзеці[3]:

  • Казімір;
  • Гэлена.
Магіла дачкі Адэлі ў Друцкаўшчыне
  • Адэля (24 снежня 1845—21 ліпеня 1912), засталася незамужняй. Пахавана на могілках у Друцкаўшчыне.

У другім шлюбе з Людвікай з Беркманаў (каля 1820 — пасля 1850)[3]. Дзеці:

  • Ян Томаш (каля 1861—1916), у шлюбе з Элеанорай з Куніцкіх (19 лютага 1866—31 жніўня 1927).

Зноскі