Перайсці да зместу

Ян Янавіч Завіша

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ян Янавіч Завіша
Ян Завіша. Невядомы мастак, XVII ст.
Ян Завіша. Невядомы мастак, XVII ст.
Герб «Лебедзь»
Герб «Лебедзь»
13-ы Ваявода віцебскі
1599 — 1626
Папярэднік Мікалай Паўлавіч Сапега
Пераемнік Сымон Самуэль Сангушка
5-ы Ваявода мсціслаўскі
1596 — 1599
Папярэднік Станіслаў Нарбут
Пераемнік Пётр Дарагастайскі
2-і Падкаморы лідскі
1593 — 1596
Папярэднік Мікалай Аляхновіч
Пераемнік Яраслаў Лукомскі

Нараджэнне 1550
Смерць 1626(1626)
Месца пахавання
Род Завішы
Бацька Ян Завіша
Маці Яўхімія з Вярбіцкіх[d][1]
Жонка Анастасія з Трызнаў[d][2][3]
Дзеці Мікалай
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ян Завіша (каля 15501626) — дзяржаўны дзеяч Вялікага княства Літоўскага. Падкаморы лідскі1593), ваявода мсціслаўскі1596) і віцебскі1599).

Трымаў Суражскае староства1599).

З шляхецкага роду Завішаў гербу Лебедзь, першы сын Яна.

У 1609 фундаваў драўляны касцёл у імя Арханёла Міхала ў Белагрудзе Лідскага павету. Перадаў яму фальварак Мядзёўшчына з 8 валокамі ворыва, вёску Янаўляны з 10 валокамі ворыва і падданымі, невялікі лясок, луг над Дзітвой, права лоўлі рыбы на Дзітве і 10 коп літоўскіх грошаў штогод з Белагрудскага двара на ксяндза і кантараў з абавязаннем праводзіць дзве штотыднёвыя імшы[4].

Аўтар лістоў да жыхароў Віцебску (сакавік 1621), закліканых папярэдзіць паўтор бунтаў супраць уладыкі Язафата Кунцэвіча[5].

У шлюбе з Анастасіяй Трызнай меў сына Мікалая.

Зноскі

  1. Czamańska I. Wiśniowieccy: monografia roduPoznań: Wydawnictwo Poznańskie, 2007. — С. 89. — 552 с. — ISBN 978-83-7177-229-0
  2. Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego : spisy. T. 9, Województwo mścisławskie XVI-XVIII wiek / пад рэд. А. РахубаWarszawa: 2019. — С. 192. — ISBN 978-83-65880-76-5
  3. Сліж Н. З дакументальнай спадчыны сям’і віленскага цівуна Шымка Мацковіча і Зафеі Паўлаўны: ад сямейных адносін да гісторыі дома Багдана Онкавіча ў Вільні // Białoruskie Zeszyty HistoryczneБеласток: Беларускае гістарычнае таварыства, 2018. — вып. 49. — С. 244. — ISSN 1232-7468
  4. Станіслаў Суднік. Інвентар фундушу Белагрудскага Рымска-каталіцкага парафіяльнага касцёла // «Лідскі летапісец» № 42.
  5. Алена Вернікоўская. Супраціў праваслаўнага насельніцтва Полацкай епархіі ўвядзенню уніі // Беларускі гістарычны агляд. Т. 8. Сш. 1—2. 2001.