Яўгеній Георгіевіч Шулакоў
Яўгеній Георгіевіч Шулакоў | |
---|---|
Дата нараджэння | 4 сакавіка 1906 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 5 ліпеня 1966 (60 гадоў) |
Месца пахавання | |
Альма-матар | |
Род войскаў | Ваенна-марскія сілы |
Званне | контр-адмірал |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні |
Яўгеній Георгіевіч Шулакоў (4 сакавіка 1906, г. Лунінец , Пінскі павет, Мінская губерня — 5 ліпеня 1966) — военачальнік, контр-адмірал (1951).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
У Ваенна-марскім Флоце з 1928 года. У 1931 годзе скончыў ваенна-марское вучылішча імя М. В. Фрунзэ, у 1932 годзе — спецыяльныя курсы каманднага саставу.
Камандзір БЧ-3 (мінна-тарпеднай баявой часці) падводнай лодкі «Спартакавец», 1933—1934 гады — камандзір БЧ-3 падводнай лодкі «Гарыбальдзіец», флагманскі мінёр (1934—1935) дывізіёна падводных лодак 4-й марской брыгады Ціхаакіянскага флоту. 1935 год — вучэбны атрад Ціхаакіянскага флоту. Камандзір падводных лодак: «М-15», (27.04.1935 — 19.11.1937), «Щ-105» (19.11.1937 — па снежань 1938), «Л-17» — (снежань 1938 года — 15 студзеня 1941). Да пачатку Вялікай Айчыннай вайны вайны—капітан-лейтэнант, камандзір ПЛ «К-22» (назначаны 15 студзеня 1941 года). У сакавіку 1944 года — капітан другога рангу, камандзір другога дывізіёна брыгады ПЛ Чырванасцяжнага Балтыйскага Флоту (1944—1948). Намеснік начальніка 5-га дывізіёна. З 1948 па 1949 год — камандзір 1-га дывізіёна падводных лодак Паўночнага флоту.
Закончыў у 1949 годзе акадэмічныя курсы Ваеннай Акадэміі імя К. Я. Варашылава. 1949—1950 гадах — намеснік начальніка штаба флоту па баявой падрыхтоўцы. Камандзір 1-ай брыгады падводных лодак — (1950—1951. Камандзір 40-га дывізіёна падводных лодак ВМФ — (1951—1954). З 1951 года — контр-адмірал. Старшы выкладчык Ваеннай Акадэміі Генеральнага штаба (1955—1966).
Пахаваны ў Маскве на Ваганькаўскіх могілках.
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
Узнагароджаны двума ордэнамі Леніна, ордэнам Чырвонага Сцяга, ордэнам Ушакова II-ой ступені, Вялікай Айчыннай вайны I-ай ступені, Чырвонай Зоркі, медалямі, імянной зброяй.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- «Памяць. Лунінецкі раён», Мінск, «БЕЛАРУСЬ» , 1995 г.
- «АДМИРАЛЫ ЗЕМЛИ БЕЛОРУССКОЙ». Б. Д. Долготович, Под редакцией контр-адмирала, профессора А. А. Римашевского, Минск, «Беларусь», 2009 г.
- Нарадзіліся 4 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1906 годзе
- Нарадзіліся ў Лунінцы
- Памерлі 5 ліпеня
- Памерлі ў 1966 годзе
- Пахаваныя на Ваганькаўскіх могілках
- Выпускнікі Санкт-Пецярбургскага ваенна-марскога інстытута
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Асобы
- Контр-адміралы СССР