Ігар Дзмітрыевіч Сарокін

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Ігар Дзмітрыевіч Сарокін (14 чэрвеня 1931, вёска Марына, Тамбоўскі раён, РСФСР) — беларускі оперны спявак (драматычны барытон). Заслужаны артыст РСФСР (1961), Народны артыст Беларускай ССР (1963).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

З 1952 г. працаваў у оперных тэатрах Масквы, Чалябінска, Адэсы, Новасібірска. У 19621988 гадах саліст Дзяржаўнага таэтра оперы і балета Рэспублікі Беларусь.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Валодае голасам шырокага дыяпазону, характэрнага тэмбру. Яркі сцэнічны талент артыста дазваляе яму ствараць псіхалагічна дакладныя вобразы. Найбольш ярка творчая індывідуальнасць Сарокіна раскрылася ў ролях драматычнага і трагедыйнага планаў. У нацыянальных операх стварыў запамінальныя вобразы Апанаса («Алеся» Я. Цікоцкага), Сцяпана («Яснае світанне» А. Туранкова), Леўчука («Сцежкаю жыцця» Г. Вагнера), Кізгайлы («Сівая легенда» Дз. Смольскага). Сярод партый класічнага і сучаснага рэпертуару: Рыгалета, Аманасра, Яга, граф ды Яўна, маркіз ды Поза, Жэрмон («Рыгалета», «Аіда», «Атэла», «Трубадур», «Дон Карлас», «Травіята» Дж. Вердзі), Зурга, Эскамілья («Шукальнікі жэмчугу», «Кармэн» Ж. Бізэ), граф Альмавіва («Вяселле Фігара» В. А. Моцарта), Скарпія («Тоска» Дж. Пучыні), Альфіо («Сельскі гонар» П. Масканьі), Фрыдрых фон Тэльрамунд («Лаэнгрын» Р. Вагнера), Томскі («Пікавая дама» П. Чайкоўскага), князь Ігар («Князь Ігар» А. Барадзіна), Гразной («Царская нявеста» М. Рымскага-Корсакава), Дэман («Дэман» А. Рубінштэйна), Шаклавіты («Хаваншчына» М. Мусаргскага), Чалхія («Міндыя» А. Тактакішвілі), Лістрат («У буру» Ц. Хрэннікава), Напалеон («Вайна і мір» С. Пракоф'ева). У камерным рэпертуары рамансы рускіх і замежных кампазітараў-класікаў, песні і рамансы беларускіх кампазітараў.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]