Яўген Рыгоравіч Лецка
| Яўген Рыгоравіч Лецка | |
|---|---|
| Асабістыя звесткі | |
| Дата нараджэння | 20 красавіка 1944 (81 год) |
| Месца нараджэння | |
| Грамадзянства | |
| Альма-матар |
|
| Месца працы | |
| Прафесійная дзейнасць | |
| Род дзейнасці | літаратуразнавец, перакладчык, пісьменнік |
| Мова твораў | беларуская |
| Грамадская дзейнасць | |
| Член у | |
Яўген Рыгоравіч Лецка (нар. 20 красавіка 1944, в. Пабрэззе, Навагрудскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі пісьменнік, крытык, літаратуразнавец. Кандыдат філалагічных навук (1980).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў БДУ (1968). Працаваў на заводзе, настаўнікам, карэспандэнтам радыёвяшчання. 3 1971 у Інстытуце літаратуры АН Беларусі, з 1986 у выдавецтве «Мастацкая літаратура», з 1997 дырэктар выдавецтва «Бацькаўшчына».
Друкуецца з 1968. Даследуе мастацкую адметнасць, стыль сучасных беларускіх празаікаў, узаемадзеянне літаратуры і чытача (зборнік «Выхаваўчая роля літаратуры», 1980). У аповесцях «Па цаліку» (1977), «Дарога ў два канцы» (1981) выяўляецца псіхалагізм, выразнасць малюнка характараў, добрае адчуванне мовы. Складальнік літаратуразнаўчага зборніка «Вобраз» (1981), зборнікаў апавяданняў маладых беларускіх пісьменнікаў «Цяпло на першацвет» (1985), «Акно ў зялёны сад» (1988), кніг твораў М. Дзяшкевіча (1991), Л. Калюгі (1992), А. Мрыя (1993) і інш.
Старшыня Аргкамітэта (1989-90) і Рады (1990-93) Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына».
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская літаратура за гады савецкай улады. Мн., 1973;
- Вялікая Айчынная вайна ў беларускай прозе. Мн., 1979;
- Хараство і боль жыцця: Нарыс творчасці Вячаслава Адамчыка. Мн., 1985.
- Нарадзіліся 20 красавіка
- Нарадзіліся ў 1944 годзе
- Нарадзіліся ў Баранавіцкай вобласці
- Выпускнікі філалагічнага факультэта БДУ
- Супрацоўнікі Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы НАНБ
- Супрацоўнікі выдавецтва «Мастацкая літаратура»
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Нарадзіліся ў Навагрудскім раёне
- Кандыдаты філалагічных навук
- Крытыкі Беларусі
- Крытыкі паводле алфавіта
- Пісьменнікі Беларусі
- Літаратуразнаўцы Беларусі
- Беларускамоўныя пісьменнікі
- Філолагі Беларусі