Нягневіцкі сельсавет
| Нягневіцкі сельсавет | |
|---|---|
| Краіна |
|
| Уваходзіць у | Навагрудскі раён |
| Уключае | 15 населеных пунктаў |
| Адміністрацыйны цэнтр | Нягневічы |
| Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
| Старшыня сельсавета | Рудакоўскі Васіль Фёдаравіч |
| Кіраўнік спраў | Шурак Ларыса Пятроўна |
| Афіцыйныя мовы | беларуская/руская |
| Насельніцтва (2019) | 1 622 |
| Плошча | 70 км² |
| Часавы пояс | UTC+03:00 |
| Тэлефонны код | +375 1597 |
| Код аўтам. нумароў | 4 |
Нягне́віцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 г. вёска) Нягневічы.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Любчанскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Харосіцкага сельсавета, вёска Малы Сялок перададзена ў склад Куравіцкага сельсавета Навагрудскага раёна[1]. З 17 снежня 1956 года сельсавет у складзе Навагрудскага раёна.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1913 чалавек[2], з іх 94,8 % — беларусы, 2,5 % — рускія, 1,6 % — палякі, 0,7 % — украінцы[3]; паводле перапісу 2019 года — 1622 чалавекі[4].
Насельніцтва, жыхароў: 2154 (2008 г.), 1913 (2009 г.), 1824 (2017 г.).
Склад
[правіць | правіць зыходнік]У склад сельсавета ўваходзяць 15 населеных пунктаў (2017 г.):
| Населены пункт | Статус | Насельніцтва, 2009[2] |
|---|---|---|
| Адампаль | вёска | 7 |
| Баярская | вёска | 57 |
| Весялова | вёска | 100 |
| Дуб’ё | вёска | 6 |
| Задвор’е | вёска | 28 |
| Лозкі | вёска | 128 |
| Мілушава | вёска | 64 |
| Нягневічы | аграгарадок | 979 |
| Пабрэззе | вёска | 44 |
| Падгур’е | вёска | 40 |
| Падкасоўе | вёска | 83 |
| Роскаш | вёска | 45 |
| Сланева | вёска | 89 |
| Старыя Нягневічы | вёска | 38 |
| Харосіца | вёска | 205 |
Арганізацыі і прадпрыемствы
[правіць | правіць зыходнік]- Сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў «Нягневічы».
- участак Навагрудскага РУП ЖКГ (кацельня, вадаправодная сетка, каналізацыйная сетка, ачышчальныя збудаванні).
Гандаль і сфера паслуг
[правіць | правіць зыходнік]- комплексна-прыёмны пункт у аг. Нягневічы
- філіял АСБ «Беларусбанк» у аг. Нягневічы
- лазня ў в. Харосіца
- паштовае аддзяленне сувязі ў аг. Нягневічы
- крамы ў аграгарадку Нягневічы; вёсках Баярская, Лозкі, Сланева, Харосіца.
Установы адукацыі
[правіць | правіць зыходнік]- ДУА «Нягневіцкая сярэдняя школа»
- ДУА «Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці Навагрудскага раёна».
Установы аховы здароўя
[правіць | правіць зыходнік]- бальніца сястрынскага догляду на 25 ложкаў, амбулаторыя ў аг. Нягневічы
- аптэка ў аг. Нягневічы.
Культура
[правіць | правіць зыходнік]- Харосіцкі сельскі Дом культуры.
- Харосіцкая сельская бібліятэка.
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]- Мікалаеўская царква (1853 год) у Нягневічах, помнік архітэктуры.
- Царква Казанскай іконы Божай Маці ў Нягневічах.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гродненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ а б Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гродзенскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гродзенскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т.5: М — Пуд / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мінск: БелЭн, 1999. — 592 с.: іл. ISBN 5-85700-142-0. С. 339.
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Навагрудскі раённы выканаўчы камітэт Архівавана 20 красавіка 2018.