Яўген Міхайлавіч Перлін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Яўген Перлін)
Яўген Міхайлавіч Перлін
Род дзейнасці тэлевядучы, журналіст
Дата нараджэння 8 студзеня 1990(1990-01-08) (34 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Месца працы
Альма-матар

Яўген Міхайлавіч Перлін (нар. 1990, Карма, Гомельская вобласць) — беларускі тэлевядоўца.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 2012 годзе скончыў Інстытут журналістыкі БДУ па спецыяльнасці «журналістыка (друкаваныя СМІ)». З 2007 года сумяшчаў вучобу з працай на радыё і тэлебачанні. У Белтэлерадыёкампанію прыйшоў па запрашэнні дырэктара Агенцтва тэленавін у якасці вядучага праграмы «Навіны» і адразу заняў нішу вядучага ранішніх выпускаў. З 2009 па 2011 гг. рыхтаваў сюжэты для эканамічных праграм «Дзелавое жыццё», «Сфера інтарэсаў». Аўтар і вядучы праекта «Актуальнае інтэрв’ю» з кіраўнікамі топавых еўрапейскіх тэлевізійных аб’яднанняў.

У 2011 годзе вёў прамое ўключэнне з Солт-Лейк-Сіці (ЗША) для Нацыянальнай спартыўнай прэміі «Трыумф. Героям спорту». З 2011 года — афіцыйны вядучы (дыктар) на мерапрыемствах з удзелам прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь. З 2012 года — пастаянны каментатар Міжнароднага конкурсу песні «Еўрабачанне». Неаднаразова вёў прамыя ўключэнні з краін — гаспадынь конкурсу. З 2012 года — вядучы праграмы «Мытны саюз»/«Без межаў» (тэлеканал «Беларусь 24»). З 2014 года — вядучы ранішняга шоу «Добрай раніцы, Беларусь!».

Вядучы праграм «Макаёнка, 9».

У час жорсткага здушэння пратэстаў супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў, 12 жніўня 2020 года ў сваім Фэйсбуку змясціў допіс з пытаннем «Што стала з маёй Беларуссю?», у якім заявіў пра свой сыход з канала[1]:

" Праект, пра які мараць многія, — уласнае вячэрняе шоу, якое мы здымалі два сезоны. 70 выпускаў. Мы запрашалі крутых зорак і маладых беларусаў, давалі ім магчымасць спяваць ужывую, весяліліся ў інтэрактывах. І «Макаёнка, 9» я ствараў з нашай камандай толькі дзеля ЭМОЦЫІ нашага гледача.

Цяпер ніводны з забаўляльных праектаў не выклікае тую эмоцыю, дзеля якой яны задумваліся. Я вырашыў, што мой сённяшні эфір на «Беларусь 1» быў апошнім. На гэта рашэнне ніхто не паўплываў, я прыняў яго сябе.

"

Асабістае жыццё[правіць | правіць зыходнік]

Халасты.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]