Яўген Рыгоравіч Радкевіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Яўген Рыгоравіч Радкевіч
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння: 3 кастрычніка 1937(1937-10-03)
Месца нараджэння:
Дата смерці: 3 студзеня 1999(1999-01-03) (61 год)
Грамадзянства:
Альма-матар:
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці: пісьменнік
Мова твораў: беларуская

Яўген Рыгоравіч Радке́віч (3 кастрычніка 1937, г. Сянно, Віцебская вобласць — 3 студзеня 1999) — беларускі пісьменнік. Доктар філалагічных навук (1988). Кандыдат гістарычных навук (1974). Прафесар (1989).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям'і настаўнікаў. У 1955 г. паехаў у Казахстан. Скончыў Усць-Каменагорскае вучылішча сельскай гаспадаркі (1956). Працаваў трактарыстам, камбайнёрам у саўгасах імя Жданава і «Пагранічнік» Паўладарскай вобласці. У 1958 г. — піянерважаты дзіцячага дома № 2 у п. Парэчча Гродзенскай вобласці. У 1963 г. скончыў аддзяленне журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. 3 1960 г. адначасова працаваў рэдактарам, загадчыкам маладзёжнай рэдакцыі Беларускага радыё. У 1970—1971 гг. загадчык рэдакцыі газеты «Мінская праўда». 3 1974 г. — выкладчык, загадчык кафедры тэлебачання і радыёвяшчання БДУ.

Творчая і навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Друкуецца з 1966 (1958[1]) г. Аўтар кніг апавяданняў і аповесцей «Плытагоны» (1972), «Месяц Межань. Зіма на выратавальнай» (1976), «Горны мёд» (1982), аповесцей «Антаніна» (1979), «Пешшу праз Галактыку» (1984), раманаў «Сутокі дзён» (1984), «Закон прыцягнення» (1990). Напісаў кнігу публіцыстыкі «Камсамольская дынастыя» (1968), даследаванне «Маладзёжная радыёпраграма: станаўленне, функцыі, форма» (1979), манаграфію «Беларускае радыё: гісторыя, перспектывы развіцця» (1983).

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 222. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0216-4 (Т. 13).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Радкевіч Яўген // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. / рэдкал. І. Э. Багдановіч [і інш.]. — Мн., 1995. — Т. 5. — С. 124—125.
  • Савік Л. С. Радкевіч Яўген Рыгоравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 222. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0216-4 (Т. 13).