Горад Сянно

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Сянно
Сянно
Сцяг Герб
Сцяг
Герб
Каардынаты Каардынаты: 54°49′00″ пн. ш. 29°41′00″ у. д. / 54.816667° пн. ш. 29.683333° у. д. (G) (O) (Я)54°49′00″ пн. ш. 29°41′00″ у. д. / 54.816667° пн. ш. 29.683333° у. д. (G) (O) (Я)
Краіна
Вобласць
Раён
Першае згадванне
Вышыня цэнтра
176 м
Насельніцтва
8,0 тыс. чалавек (2010)
Часавы пояс
Тэлефонны код
2135
Паштовы індэкс
211117
Афіцыйны сайт
Сянно (Беларусь)
Сянно
Сянно
Сянно (Віцебская вобласць)
Сянно
Сянно

Сянно́ — горад у Віцебскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Сенненскага раёна, на беразе возера Сянно. За 56 км да паўднёвага захаду ад Віцебска, 15 км ад чыгуначнай станцыі Бурбін на лініі ЛепельОрша. Аўтамабільнымі дарогамі злучаны з Багушэўскам, Чашнікамі, Бешанковічамі, Талачыном. Насельніцтва 7,6 тыс. чал. (2009).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Вядомы з 1-ай пал. 16 ст. як мястэчка Віцебскага павета ВКЛ. З 1-ай пал. 17 ст. належала Сапегам, з 2-ой пал. 18 ст. — Агінскім. У 1757 годзе Сянно было прададзена Тышкевічам, якія падарылі яго Серакоўскім; за тым перайшло ў валоданне Пуслоўскіх. З 1772 года ў складзе Расіі, горад, цэнтр павета. У 1781 годзе зацверджаны герб горада — на зялёным полі дзве перакрыжаваныя залатыя касы (знак багацця сенам). У канцы ХІХ ст. Сянно стала ўласнасцю Шабекаў. Каля 1906 года ў горадзе дзейнічала польскае Таварыства дабрачыннасці і асветы, заснаванае з ініцыятывы Марыі Свяцкай. Займалася адкрыццём сакрэтных польскіх школаў у вёсках і мястэчках, а фінансавалі яго мясцовыя ўладальнікі маёнткаў[1]. З 1923 года пазаштатны горад, цэнтр воласці ў Віцебскім павеце. З 1924 — цэнтр раёна. У гады Вялікай Айчыннай вайны ў 1941 годзе пад Сянно на працягу трох дзён праходзіла адна з буйнейшых танкавых бітваў у сусветнай гісторыі.[2]

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Прадпрыемствы будаўнічых матэрыялаў, лясной, дрэваапрацоўчай, лёгкай, харчовай прамысловасці. Гасцініца.

Культура[правіць | правіць зыходнік]

Выдатныя мясціны[правіць | правіць зыходнік]

  • Гарадзішча жалезнага веку (побач з горадам)
  • Адміністрацыйны будынак пач. 19 ст.

Выбітныя ўраджэнцы і жыхары[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Życie społeczno-kulturalne. Oświata. W: Między nadzieją…. S. 38.
  2. http://www.hrono.info/statii/2006/but_tanki.php

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Dariusz Tarasiuk: Między nadzieją a niepokojem. Działalność społeczno-kulturalna i polityczna Polaków na wschodniej Białorusi w latach 1905—1918. Lublin: Wydawnictwo Uniwersytetu Marii Curie-Skłodowskiej, 2007, s. 211. ISBN 978-83-227-2629-7