Яўген Сямёнавіч Варапай

З пляцоўкі Вікіпедыя
Яўген Сямёнавіч Варапай
Дата нараджэння 20 мая 1944(1944-05-20) (78 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Месца працы
Навуковая ступень доктар фізіка-матэматычных навук (1993)
Навуковае званне
Альма-матар
Прэміі
Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь
Узнагароды

Яўген Сямёнавіч Варапай (нар. 20 мая 1944, в. Трысцянец, Уздзенскі раён, Мінская вобласць) — беларускі фізік-оптык. Доктар фізіка-матэматычных навук (1993), прафесар (1994).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (спецыяльнасць «Радыёфізіка», 1966).

Працуе ў Беларускім дзяржаўным універсітэце (з 1967, фізічны факультэт, кафедра лазернай фізікі і спектраскапіі, з 1997 — загадчык кафедры, у 1978—1997 — у НДІ прыкладных фізічных праблем імя А. Н. Сеўчанкі, загадчык лабараторыі).

Навуковыя інтарэсы: распрацоўка матэрыялаў, прыбораў і методык для спектрааналітычных задач.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Медаль «За працоўную адзнаку» (1986), Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь (1994), прэмія імя А. Н. Сеўчанкі БДУ (2003), ганаровыя граматы Міністэрства вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь, НАН Беларусі, Фонду фундаментальных даследаванняў Рэспублікі Беларусь і інш.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Нелинейная люминесценция растворов сложных молекул и методы ее фотометрии : автореферат диссертации … доктора физико-математических наук : 01.04.05 / Воропай Евгений Семенович. — Минск, 1993.
  • Техника фотометрии высокого амплитудного разрешения / Е. С. Воропай, П. А. Торпачев. — Минск, 1988.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Варапай Яўген Сямёнавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — С. 362. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1).
  • Воропай Евгений Семенович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 2. — С. 814.
  • Воропай Евгений Семенович // Прафесары і дактары навук Беларускага дзяржаўнага універсітэта, 1921—2001. — Мінск, 2001. — С. 50—51.
  • Воропай Евгений Семенович // Физический факультет / Белорусский государственный университет. — Минск, 2008. — С. 109—110.
  • Наука Беларуси в XX столетии. — Минск, 2001. (Інфармацыя ў змесце.)