Яўген Іванавіч Хлябцэвіч
Яўген Іванавіч Хлябцэвіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 6 жніўня 1884 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 20 кастрычніка 1953 (69 гадоў) |
Месца смерці | |
Бацька | Іван Андрэевіч Хлябцэвіч |
Род дзейнасці | літаратуразнавец, бібліёграф |
Навуковая ступень | кандыдат педагагічных навук |
Альма-матар | |
Партыя | |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Яўген Іванавіч Хлябцэ́віч (псеўд. Халімон з-пад Пушчы; 25 ліпеня (6 жніўня) 1884, Жыровічы, Слонімскі павет, Гродзенская губерня — 20 кастрычніка 1953, Масква) — беларускі нацыянальны дзеяч, бібліятэказнавец, бібліёграф, літаратуразнавец. Кандыдат педагагічных навук (1947). Сын Івана Андрэевіча Хлябцэвіча.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Літоўскую духоўную семінарыю. З верасня 1906 па люты 1907 вучыўся на фізіка-матэматычным факультэце Юр’еўскага ўніверсітэта[1], потым у Пецярбургскім універсітэце (скончыў у 1913 годзе).
Друкаваўся пад псеўданімам Халімон з-пад пушчы ў газетах «Наша доля» і «Наша ніва»; супрацоўнічаў у пецярбургскай газеце «Новая Русь». Удзельнік 2-га з’езда Беларускай сацыялістычнай грамады (1906).
Адзін з арганізатараў Беларускага навукова-літаратурнага гуртка ў Пецярбургскім універсітэце ў 1912 годзе. У 1912 годзе быў таксама адным з арганізатараў беларускага краязнаўчага таварыства пры Пецярбургскім універсітэце.
У гады Першай сусветнай вайны — фельчар 53-га тылавога эвакуацыйнага пункта ў Праскураве. У 1917 годзе кароткі час выдаваў там газету «Вольны голас» (Свободный голос: газета военная, общественная и политическая).
У 1919 годзе інструктар Беларускага пададдзела асветы нацыянальных меншасцей Народнага камісарыята асветы РСФСР у Кіеве, потым у Маскве.
З 1919 года загадчык бібліятэчнага аддзялення палітычнага ўпраўлення Рэўваенсавета рэспублікі , з 1930 года працаваў у Наркамасвеце РСФСР, у 1943—1953 гадах выкладчык, вучоны сакратар Маскоўскага бібліятэчнага інстытута . Удзельнічаў у стварэнні на Беларусі бясплатных народных паўленкаўскіх бібліятэк.
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Даследаваў пытанні кіравання чытаннем, праблему «пісьменнік і чытач», перапісваўся з беларускімі і рускімі пісьменнікамі. Аўтар прац «Бібліятэкі і кааперацыя» (1912), «Адраджэнне беларускай народніцкай літаратуры» (1914, перавыдадзена ў 1917 годзе пад назвай «Народніцкая паэзія беларусаў»), артыкулаў і ўспамінаў пра Ф. Багушэвіча, Я. Баршчэўскага, А. Бурбіса, Я. Купалу, Цётку.
Творы
[правіць | правіць зыходнік]- Як атрымаць народную бібліятэку-чытальню // Наша ніва. 1908. № 21.
- Библиотеки и кооперации. Ковна, 1912. — 20 с.
- Народническая поэзия белоруссов. Петроград: Свободная мысль, 1918. — 21 с.
- Труды 1-го Всероссийского съезда библиотечных работников Красной армии и флота [15-24 октября 1920 года] / Под. ред. Е. Хлебцевича. М.: Высший военный редакционный совет, 1922. — 128 с.
- В помощь библиотекарю. М.: Высший военный редакционный совет, 1923. — 130 с.
- Изучение читательских интересов широких масс (из опыта библиотечной работы в Красной армии). М.: Красная новь, 1923. — 136 с.
- Библиотечная активная работа: Формы и методы библиотечной работы применяемые в Красной армии / Под ред. Е. Хлебцевича. М.: Государственное военное изд-во, 1925.
- Изучение читательских интересов. М.: Государственное изд-во, 1927. — 144 с.
- Массовый читатель и антирелигиозная пропаганда. М.: Государственное изд-во, 1928. — 181 с.
- Опыт руководства чтением и изучения рабочего читателя. М., 1930. — 40 с.
- М. Горький и красноармейские читатели // Советская библиография. 1933. № 1-3. Стр. 124—137.
- Идеалистические извращения в литературе по изучению читателя и книги // Советская библиография. 1934. № 1. Стр. 28—38.
- Роль агитлистовок и методы их распространения [Учет опыта бибработы во время гражданской войны] // Советская библиография. 1934. № 3—4. Стр. 55-72.
- Массовый читатель и работа с книгой. М.: Учпедгиз, 1936. — 208 с.
- Янка Купала ў Пецербургу: успаміны аб Пецербургскім перыядзе жыцця паэта // Беларусь. 1945. № 11—12. С. 29.
Заўвагі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Эстонскі гістарычны архіў. 402.12.62, арк. 123, № 20659.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 6 жніўня
- Нарадзіліся ў 1884 годзе
- Нарадзіліся ў Жыровіцах
- Памерлі 20 кастрычніка
- Памерлі ў 1953 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Кандыдаты педагагічных навук
- Выпускнікі СПбДУ
- Выпускнікі Віленскай духоўнай семінарыі
- Члены Беларускай сацыялістычнай грамады
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Літаратуразнаўцы Беларусі
- Постаці беларускага бібліятэказнаўства
- Бібліёграфы Беларусі
- Выкладчыкі МДІК