Алаіза Сцяпанаўна Пашкевіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Цётка (Алаіза Пашкевіч))
Перайсці да: рух, знайсці
Алаіза Сцяпанаўна Пашкевіч
Pashkevich.jpg
Асабістыя звесткі
Псеўданімы:

Цётка, Мацей Крапіўка, Крапіўка, М. Крапівіха, Крапівіха, Гаўрыла з Полацка, Гаўрыла, Тымчасовы, Банадысь Асака і інш.

Дата нараджэння:

15 ліпеня 1876

Месца нараджэння:

в. Стары Двор, Васілішкаўская воласць, Лідскі павет, Віленская губерня, Расійская імперыя (сёння — Шчучынскі раён, Гродзенская вобласць, Беларусь)

Дата смерці:

5 лютага 1916

Месца смерці:

Шчучынскі раён

Муж:

Сцяпонас Кайрыс[d]

Літаратурная дзейнасць
Род дзейнасці:

паэтэса, празаік, грамадска-палітычны дзеяч

Мова твораў:

беларуская

Commons-logo.svg Алаіза Сцяпанаўна Пашкевіч на Вікісховішчы

Алаіза Сцяпанаўна Пашкевіч (Псеўд.: Цётка, Мацей Крапіўка, Крапіўка, М. Крапівіха, Крапівіха, Гаўрыла з Полацка, Гаўрыла, Тымчасовы, Банадысь Асака і інш.) (3 ліпеня 1876, в. Стары Двор, Васілішкаўская воласць, Лідскі павет, Віленская губерня, Расійская імперыя (сёння — Шчучынскі раён, Гродзенская вобласць, Беларусь) — 5 лютага 1916) — беларуская паэтэса, грамадскі дзеяч, публіцыст.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася ў шляхецкай сям'і. Бацька (памёр ад сыпнага тыфу ў студзені 1916 г. у Лідзе) валодаў гаспадаркай ў 100 га, а таксама меў «пустошу» Пяшчыну (200 га), якую аддаваў у арэнду сялянам. Мела двух братоў: Вацлаў і Язэп (памёр у 1915 г. на фронце) — афіцэры 170-га Маладзечанскага пяхотнага палка; сясцёр: Стэфанія, Караліна і Софія. Скончыла Віленскае прыватнае сямікласнае вучылішча Веры Міхайлаўны Прозаравай. Плата за навуку была вельмі высокая — 100 руб. на год, таму за вельмі старанную і добрую вучобу Алаізе прызначылі стыпендыю[1]. Настаўнічала ў вёсцы. У 19021904 гг. вучылася на вышэйшых адукацыйных курсах П. Лесгафта ў Пецярбургу, атрыманыя веды па медыцыне, гігіене, педагогіцы, батаніцы пасля паспяхова выкарыстоўваліся Алаізай у жыцці. Падчас вучобы А. Пашкевіч у Санкт-Пецярбургу аформіўся і дзейнічаў гурток студэнтаў-беларусаў «Круг беларускай народнай прасветы», А. Пашкевіч была адной з яго ўдзельнікаў. Асяроддзе гэтага гуртка шмат у чым вызначыла яе грамадзянскую пазіцыю — актыўная барацьба з царызмам, сацыяльнае вызваленне працоўных, нацыянальнае вызваленне беларусаў. Тады ж пачалася і літаратурная творчасць А. Пашкевіч. У нелегальных выданнях гуртка — «Каляднай пісанцы» і «Велікоднай пісанцы» — былі змешчаны яе вершы «Мужык не змяніўся», «Музыкант беларускі», «Нямаш, але будзе». Курсаў П. Лесгафта А. Пашкевіч не скончыла, але здала экстэрнам экзамен за поўны курс пецярбургскай Аляксандраўскай жаночай гімназіі(руск.) бел..

У 1904 г. А. Пашкевіч пераехала ў Вільню, дзе распачала актыўную прапагандысцкую работу, адначасова працавала фельчаркай у Нова-Віленскай бальніцы. У 19041905 гг. — дзеячка Беларускай сацыялистычнай Грамады. Пад пагрозай арышту[Крыніца?] была вымушана ў 1905 г. на нейкі час пакінуць Вільню, і пачала студыяваць літаратуру ў Ягелонскім універсітэце ў Кракаве. Пад уплывам І. Сольскай зацікавілася тэатрам, і нейкі час наведвала драматычную студыю Сольскай[2]. Прымала ўдзел у выпуску першай беларускай газеты «Наша доля». Потым вымушаная эміграваць, едзе ў Галіцыю, дзе паступае вольнаю слухачкай (1905 г.) на філасофскі факультэт Львоўскага ўніверсітэта. Займаецца вывучэннем беларускага тэатра і фальклору. Матэрыяльная незабяспечанасць, напружаная творчая праца абвастраюць хваробу лёгкіх. У 19061907 гг. А. Пашкевіч жыве ў Кракаве, вучыцца ў Ягелонскім універсітэце (да 1911 г.), пад чужым пашпартам наведвае Расійскую імперыю. З 1907 да 1911 гг. праходзіла вучобу на гістарычна-філалагічным факультэце Львоўскага ўніверсітэту. У лютым 1912 г. выходзіць замуж за літоўскага інжынера Сцяпонаса Кайрыса. Прозвішча мужа дазволіла ёй зноў вярнуцца ў Вільню. У 1914 г. яна пачынае выдаваць у Мінску часопіс для моладзі «Лучынка». Пакладала шмат натугаў, каб арганізаваць і падрыхтаваць трупу беларускіх артыстаў-аматараў для гастроляў па мястэчках Віленшчыны[3]. Каб паправіць здароўе, на некаторы час зноў выязджае ў Фінляндыю і Швецыю. У 1915 г. А. Пашкевіч прыкладае шмат намаганняў для арганізацыі беларускіх школ і настаўніцкіх курсаў у Вільні, дапамагае ў стварэнні прытулкаў, як сястра міласэрнасці (з вясны да восені 1915 г.) даглядае хворых у тыфозным бараку. У 1916 г. памёр бацька, і Алаіза паехала на яго пахаванне. У Лідскім павеце лютавала эпідэмія тыфу. А. Пашкевіч засталася, каб дапамагчы хворым, але сама заразілася і памерла. Пахаваная ў Старым Двары пад Лідай.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

«Першае чытанне для дзетак беларусаў», 1906

Самымі раннімі з вядомых вершаў А. Пашкевіч (Цёткі) лічацца «Лета» і «Восень», апублікаваныя ў зборніку «Скрыпка беларуская» (1906). У іх па-майстэрску перададзены асобныя моманты сялянскай працы, апісваюцца летнія ігрышчы і восеньскі кірмаш. У цэлым зборнік увасабляе адраджэнскую плынь у творчасці Цёткі. Амаль адначасова з ім быў надрукаваны яе другі паэтычны зборнік — «Хрэст на свабоду» (1906), які прадстаўляе рэвалюцыйна-змагарскі напрамак яе творчасці. Уключаныя ў яго вершы «Хрэст на свабоду», «Мора», «Пад штандарам» — сапраўдныя шэдэўры рэвалюцыйна-агітацыйнай паэзіі. Упершыню яны былі раздрукаваны тысячамі экзэмпляраў і распаўсюджваліся сярод паднятых на рэвалюцыйнае змаганне ў 1906. Асноўныя матывы паэзіі Цёткі — любоў да радзімы, да прыроды, самаахвярнае служэнне народу. Рэвалюцыйная палымянасць і тонкі лірызм, спалучэнне імпульснай лірыкі і пяшчотных вобразаў — характэрныя рысы яе лірыкі. Цётка — адна з пачынальніц беларускай прозы. Яе апавяданні адлюстроўваюць настроі студэнцкай моладзі «Зялёнка», цяжкі вясковы побыт («Навагодні ліст»), гаротны лёс дзяцей, замучаных нечалавечымі ўмовамі жыцця ў капіталістычным грамадстве «Міхаська». Апавяданне «Прысяга над крывавымі разорамі» таксама, як і названыя вышэй вершы, друкавалася ў якасці пракламацыі. Пяру Цёткі належаць кніжкі і падручнікі для дзяцей «Лемантар», «Гасцінец для малых дзяцей», «Першае чытанне для дзетак беларусаў», публіцыстычныя артыкулы і нарысы, даследаванні па гісторыі беларускага тэатра.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Skrypka biełaruskaja / Ciotka (Aloiza s Paškiewičou Kiejrysowaja). — [18] л. — (Biełaruskaja knižnia; № 5).
  • Вершы / Цётка; Уклад. В. Хлебавец; прадм. А. Лойкі]. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1996. — 214 с.
  • Вершы і апавяданні / Алаіза Пашкевіч (Цётка); Прадм. С. Х. Александровіча. — Мн.: Сталія, 2003. — 104 с.
  • Выбраныя творы / Маст. Б. Малкін. — Мн.: Дзяржвыд БССР, Рэдакцыя мастацкай літаратуры, 1952. — 148 с., 1 л. партр.
  • Выбраныя творы / Цётка; [Уклад. і прадм. В. Коўтун; Камент. С. Александровіча і В. Коўтун]. — Мн.: Беларускі кнігазбор, 2001. — 333 с., [4] л. iл. — (Беларускі кнігазбор. Серыя 1. Мастацкая літаратура). — ISBN 985-6638-47-X.
  • Выбраныя творы / Цётка. — Мн.: Мастацкая літаратура, 2010. — 198 с. — (Школьная бібліятэка).
  • Избранное / Сост., пер., вступ. ст.и примеч. Р. М. Лубкивского. — Киів: Дніпро, 1976. — 136 с., 1 л. портр.
  • Избранное / Тётка; Пер. с белорус. П. А. Кошеля; Вступ. ст. О. А. Лойко. — Мн.: Юнацтва, 1987. — 222 с.
  • Избранное: стихотворения, рассказы, путевые очерки: перевод с белорусского / Тётка; [сост. и предисл. С. Александровича; худ. Л. Чернышев]. — М.: Художественная литература, 1976. — 221 с., 1 л. портр.
  • Избранное («Скрыпка беларуская»; «Хрэст на свабоду»; вершы, 1903—1915; апавяданні, артыкулы) / Тётка; Прадм. А. А. Лойка; перакл. з бел. П. Кашаля. — Мн.: Юнацтва, 1986. — 222 с.
  • Избранное / Тётка. — М.: Государственное издательство художественной литературы, 1953. — 112 с.
  • Першае чытанне для дзетак беларусаў / написала Цйотка. — Пецярбург: Загляне сонца і ў наша аконца, 1906. — 30 с. Перадрук: Мн.: Юнацтва, 1992. — 30 с. — ISBN 5-7880-0520-5.
  • Творы («Скрыпка беларуская»; «Хрэст на свабоду»; вершы, 1903—1915; апавяданні, нарысы; артыкулы; лісты) / Цётка; Уклад., прадм. і камент. С. Александровіча. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1976. — 302 с.
  • Творы Цёткі (Алаізы Пашкевіч) = The Works of Tiotka: Вершы, проза і рознае / Пад рэд. І. І. Замоціна, А. Кучара; [Адказ. рэд. В. Вольскі; Прадм. М. Пятровіча; БАН, Ін-т літаратуры і мастацтва. — Мн.: Выд-ва Беларускай акадэміі навук, 1934. — 92, [2] с.
  • Тётка (Алоиза Степановна Пашкевич) (1876—1916) // Антология педагогической мысли Белорусской ССР / Уклад. Э. К. Дарашэвіч і інш.; рэд.кал.: М. А. Лазарук адк.рэд. і інш. — М., 1986. С. 258—264.

Зноскі

  1. Вітан-Дубейкаўская, Ю. Cor Ardens: Успаміны пра Цётку — Алаізу Пашкевічанку-Кайрыс / Ю. Вітан-Дубейкаўская // Конадні. — 1955. — № 3. — С. 49 — 54: іл. Перадрук: На суд гісторыі: Успаміны, дыялогі / Уклад., прадм. і звесткі пра аўтараў Б. І. Сачанкі; Тэкстал. падрыхт. С. Б. Сачанка. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 303 с. — С. 6 — 11. — С. 7. — ISBN 5-340-01158-5.
  2. Кайрыс, С. З маіх успамінаў пра Цётку / Стэпонас Кайрыс // Конадні. — 1954. — № 2. — С. 68 — 78. Перадрук: На суд гісторыі: Успаміны, дыялогі / Уклад., прадм. і звесткі пра аўтараў Б. І. Сачанкі; Тэкстал. падрыхт. С. Б. Сачанка. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 303 с. — С. 12 — 23. — С. 16 — 17. — ISBN 5-340-01158-5.
  3. Кайрыс, С. З маіх успамінаў пра Цётку... — С. 68 — 78. Перадрук: На суд гісторыі... — С. 16 — 18.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Александровіч С. За народнае шчасце // Цётка. Творы. — Мн., 1976. — С. 14 — 16.
  • Багдановіч І. Э. Цётка, 1876—1916 / Багдановіч І. Э. // Гісторыя беларускай літаратуры XX стагоддзя: у 4 т. / навук.рэд.: І. Я. Навуменка, В. А. Каваленка. Т. 1. — Мн., 1999. — С. 103 — 120.
  • Баршчэўскі А. Нашаніўская пара // Ніва. — 1974. — № 11. — С.
  • Бярозкін Р. Кніга пра паэзію. — Мн., 1974. — С. 126.
  • Бярозкін Р. Цётка (1876—1916) / Рыгор Бярозкін // Слова пра літаратуру і літаратараў: літаратурна-крытычныя артыкулы па беларускай літаратуры: у 2 кн. / Уклад. В. В. Ашмян і інш. Кн. 1. — Мн., 2001. — С. 226 — 248.
  • Гарэцкі М. Гісторыя беларускай літаратуры. — Мн., 1982.
  • Ермаловіч М. Жыве яе ліра (машынапіс) // Полымя. — 1977. — № 3. — С.
  • Лойка А. А. Цётка (1876—1916) // Гісторыя беларускай літаратуры: дакастрычніцкі перыяд: у 2 ч. / А. А. Лойка. 2-е выд., дапрацаванае і дапоўненае. Ч. 2. — Мн., 1989. — С. 66 — 88.
  • Луцкевіч А. Галоўныя кірункі ў беларускай паэзіі. — Вільня, 1933. М С. 8.
  • Луцэвіч У. Ф. Успаміны пра Цётку // Полымя. — 1966. — № 4. — С. 130.
  • Максімовіч В. А. Творчасць Цёткі (А. Пашкевіч) у грамадска-культурным кантэксце пачатку XX ст. / В. А. Максімовіч // Эстэтычныя пошукі ў беларускай літаратуры пачатку XX стагоддзя / В. А. Максімовіч. — Мн., 2000. — С. 228 — 260.
  • Навіна А. Нашы песняры. — Вільня, 1918. — С. 61.
  • Семяновіч А. А. Цётка (Алаіза Пашкевіч) (1876—1916) / А. А. Семяновіч // Гісторыя беларускай літаратуры, XIX — пачатак XX ст. / пад агульнай рэд. М. А. Лазарука і А. А. Семяновіча. — Мн., 1998. — С. 234 — 251.
  • Піятуховіч М. Нарысы гісторыі беларускай літаратуры. Ч. 1. — Мн., 1928.
  • Цётка. Творы. — Мн., 1976. — С. 24.
  • Цётка // Асветнікі зямлі Беларускай, X — пачатак XX ст.: энцыклапедычны даведнік. — Мн., 2001. — С. 459 — 460.
  • Цётка // Беларуская мова: энцыклапедыя / пад рэдакцыяй А. Я. Міхневіча. — Мн., 1994. — С. 601 — 603.
  • Цётка // Беларускія пісьменнікі: біябібліяграфічны слоўнік: у 6 т. / пад рэдакцыяй А. В. Мальдзіса. Т. 6. — Мн., 1995. — С. 216 — 222.
  • Цётка // Беларуская энцыклапедыя: у 18 т. Мінск, 2003. Т.17. — С. 110—111.
  • Цётка // Беларусь: энцыклапедычны даведнік. Мінск, 1995. — С. 748.
  • Цётка // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. Мінск, 2003. Т.6, кн. 2. — С. 101—102.
  • Цётка // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: у 5 т. Мінск, 1987. Т.5. — С. 472—473.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]