Яўстах Севярын Сапега
Яўстах Севярын Сапега | |
---|---|
польск.: Eustachy Seweryn Sapieha | |
Нараджэнне |
7 жніўня 1916[1] |
Смерць |
2 сакавіка 2004 (87 гадоў)
|
Месца пахавання | |
Род | Сапегі |
Бацька | Яўстах Сапега[d][1] |
Маці | Тэрэза Ізабела Караліна з Любамірскіх[d][1] |
Жонка | Антаніна Марыя з Сяменскіх[d][1] |
Адукацыя | |
Род войскаў | кавалерыя Другой Польскай Рэспублікі[d] |
Званне | паручнік |
Узнагароды |
Яўстах Севярын Сапега (7 жніўня 1916 года, Спуша , Лідскі павет — 2 сакавіка 2004, Найробі, Кенія) — прафесійны паляўнічы, паручнік кавалерыі Польскага Войска, гісторык роду Сапегаў.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Быў братам Яна Андрэя , Льва Юрыя і Эльжбеты .
Скончыў сярэднюю школу ў Пшчыне, дзе быў выхаванцам праф. Вацлава Іваноўскага. 19 верасня 1934 года паступіў у школу падафіцэраў рэзерву кавалерыі ў Грудзёндзе (Польшча). Навучанне скончыў 15 ліпеня 1935 года і атрымаў званне ўзводнага падхарунжага, быў накіраваны ў 2-і Полк грахоўскіх уланаў у Сувалках. Паступіў у Вышэйшую гандлёвую школу ў Антверпене, адкуль перайшоў у 1938 годзе ў Вышэйшую каланіяльную школу там жа.
У званні падпаручніка кавалерыі прыняў удзел у вераснёўскай кампаніі 1939 года ў складзе Сувалкаўскай брыгады кавалерыі. Быў узнагароджаны Крыжом Валечных. З 1939 па 1945 год знаходзіўся ў лагеры ваеннапалонных Oflag II C Woldenberg на тэрыторыи Германіі (цяпер мястэчка Дабегнеў).
У апошнія месяцы вайны разам са сваім братам Львом уцёк ад наступаючай Чырвонай арміі: паколькі абодва былі арыстакратамі і сынамі польскага палітыка, мелі падставы баяцца рэпрэсій. Даехаў да Грабаў, дзе з дапамогай іншых польскіх ваеннапалонных захапіў стайні, дзе ўтрымліваліся таксама коні, скрадзеныя немцамі ў Польшчы. Там жа пазнаёміўся і ажаніўся з Антоніяй Марыяй Сяменскай.
У 1947 годзе з’ехаў у Кенію, дзе займаўся гандлем металаломам, затым здабычай каштоўных камянёў, а таксама прафесійным паляваннем. Цягам 40 гадоў збіраў матэрыялы для манаграфіі пра гісторыю роду Сапегаў, якую выдаў у 1995 годзе пад назвай «Сапежынскі дом». Таксама напісаў аўтабіяграфію «Так было, або недэмакратычныя ўспаміны Яўстаха Сапегі», якая была выдадзена ў 1999 годзе (англамоўнае выданне «The way it was», Nairobi 2006). З’яўляецца суаўтарам разам з Паўлам Кардашам кнігі «Сафары. Паляванне ва Усходняй і Паўднёвай Афрыцы», якая ўбачыла свет у 2000 годзе.
87-гадовы Яўстах Сапега памёр у Найробі, сталіцы Кеніі. Быў пахаваны ў Боцьках у Падляскім ваяводстве.
Сям'я і дзеці
[правіць | правіць зыходнік]24 лістапада 1945 года ажаніўся з Антанінай Марыяй Сяменскай (25 верасня 1922 — 16 жніўня 1996), дачкой Стэфана Сяменскага і Ядвігі Гарадзінскай. Іх дзеці:
- Марыя Тэрэза Ядвіга Жазэфа (нар. 27 сакавіка 1948)
- Марыя Габрыэля Эльжбета Элеанора (нар. 17 лістапада 1949), у шлюбе з 1981 года з Бенгтам Бекманам (нар. 1942)
- Ганна Яанна Марыя (нар. 3 красавіка 1951), у шлюбе з 1976 года з графам Францішкам Людвікам Марыем Антоніем Альфрэдам Вадзіцкім (1942—1996)
- Леан Яўстах Стэфан (14 чэрвеня 1960 — 16 лістапада 1970).
14 лютага 2003 года ў Найробі другі раз ажаніўся з Эльжбетай Гняздоўскай (нар. 2 жніўня 1938).
Творы
[правіць | правіць зыходнік]- Sapieha, J.S. Dom Sapieżyński / Eustachy Seweryn Sapieha. — Warszawa : PWN, 1995. — Cz. 1. — 804 s.
- Sapieha, J.S. Dom Sapieżyński / Eustachy Seweryn Sapieha. — Warszawa : PWN, 2008. — Cz. 2, Ikonografia. — 447 s.
- Sapieha, J.S. Tak było: Niedemokratyczne wspomnienia Eustachego Sapiehy / Eustachy Seweryn Sapieha. — Warszawa : Świat Książki, 2012. — 416 s.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Вяртанне Сапегаў / Сапега Яўстах Северын; гутарыў Міхась Скобла // ЛіМ. — 1999. — 12 лістап. — С. 14—15.
- Біяграфія князя Яўстаха Севярына Сапегі (польск.) Архівавана 29 лістапада 2014.
- Stanisław Radomyski, Zarys historii Szkoły Podchorążych Rezerwy Kawalerii w Grudziądzu 1926—1939, Oficyna Wydawnicza «Ajaks», Pruszków 1992, ISBN 83-85621-06-7, s. 68.
- ↑ а б в г д е Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыі — Мн.: Віктар Хурсік, 2017. — С. 79. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
- Нарадзіліся 7 жніўня
- Нарадзіліся ў 1916 годзе
- Нарадзіліся ў Лідскім павеце (Расійская імперыя)
- Памерлі 2 сакавіка
- Памерлі ў 2004 годзе
- Памерлі ў Найробі
- Пахаваныя ў Бельскім павеце (Падляскае ваяводства)
- Сапегі
- Кавалеры крыжа Храбрых
- Асобы
- Нарадзіліся ў Шчучынскім раёне
- Удзельнікі абароны Польшчы ў 1939 годзе
- Паляўнічыя